Грамадства11

У беларускіх санаторыях амаль не засталося месцаў на лета

Каля 90% месцаў у беларускіх санаторыях на лета ўжо забраніраваны, расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Санаторый «Нарач». Здымак ілюстрацыйны. Фота: minsktourist.by

Балбатоўскі адзначыў, што месцаў на ліпень амаль не засталося, трохі лепш сітуацыя з жніўнем.

«У сярэднім запаўняльнасць і браніраванне на май — чэрвень ужо складае 90%, на ліпень — 96% і трохі менш на жнівень — 83% месцаў забраніравана», — адзначыў Балбатоўскі.

Ён дадаў, што на працягу трох летніх месяцаў у беларускіх установах пройдуць лячэнне і аздараўленне каля 600 тысяч чалавек, піша БелТА.

З гэтых 600 тысяч каля 400 тысяч будуць дзеці, якія ў перыяд дзіцячай летняй кампаніі аздаравяцца ў летніках розных тыпаў.

«На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі цэнтру выдзелена дастатковая сума ў памеры 73 мільёны рублёў, таму ўсе жадаючыя і патрабуючыя дзеці пройдуць аздараўленне і лячэнне падчас летніх канікул», — зазначыў дырэктар.

Балбатоўскі расказаў, што ўсяго ў краіне каля 6 тысяч лагераў розных тыпаў, з іх 1,5 тысячы — з кругласутачным прабываннем і каля 4,5 тысячы — з дзённым прабываннем.

У гэтым годзе пуцёўкі ў санаторыі і лагеры падаражэлі.

«Сярэдні кошт пуцёўкі ў кругласутачны лагер складзе каля 675 рублёў, дзяржаўная датацыя — 285, гэта значыць, яна пакрые больш за 40% кошту пуцёўкі», — расказаў Балбатоўскі.

Дырэктар таксама адзначыў, што ў лагерах з дзённым прабываннем сярэдняя разліковая кошт складзе 145 рублёў, датацыя — 120 рублёў.

Каментары1

  • Кен
    16.04.2025
    “Лагеры” гучыць так па-савецкі.. як сталінскія лагеры… лепш ужываць “дамы адпачынку”, “летнікі”, санаторыі

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле27

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

Бум на красоўкі сканчваецца?7

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць