Грамадства22

Прадаюць санаторый, у якім адпачываў Пятрусь Броўка

На таргі выставілі санаторый «Рэчанька», які знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне, заўважыў Realt.by. Цана не вельмі высокая. 

Ад Мінска да гэтых месцаў каля 220 км, побач цячэ рака Шчара і знаходзіцца ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча». Паводле водгукаў у сеціве, месцы там вельмі прыгожыя, ёсць цудоўныя маршруты для байдарачнікаў.

Двухпавярховы цагляны будынак санаторыя быў пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў проста ў лесе. У савецкія гады ён быў даволі папулярным месцам адпачынку. Напрыклад, тут любіў праводзіць вольны час вядомы паэт Пятрусь Броўка. У «Рэчаньцы» нават працавала ўласная гразелячэбніца.

Аднак жа, калі часы памяняліся, санаторый закрылі, ягоныя будынкі моцна струхлелі, а асфальтаваная дарога да дома адпачынку зарасла мохам.

Агульная плошча пабудоў санаторыя налічвае каля 1500 «квадратаў», фізічны знос будынкаў складае 46-48%. Акрамя карпусоў санаторыя, у арэнду здаецца таксама зямельны ўчастак памерам 5 гектараў.

Таргі за былы санаторый пачнуцца з 54 тысяч рублёў (прыкладна 17 тыс. даляраў). Крок аўкцыёну складзе 2,7 тысячы рублёў. Заяўкі прымаюцца да 28 сакавіка, а сам аўкцыён пройдзе 31 сакавіка ў 11:00 на электроннай пляцоўцы ЗАТ «Белрэалізацыя».

Ранейшыя спробы прадаць былы дом адпачынку «Рэчанька» скончыліся безвынікова.

Каментары2

  • Чэ Гевараў
    05.03.2025
    Дык павесьце такую закінутую маёмасць на Алексіна і іншых гаманцоў рэжыма, з абавязкам трымаць яе ў належным стане.
  • Дбл
    05.03.2025
    Гэта ж руіна. Яго зносіць а не рамантаваць трэба

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1616

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч і Ігар Лосік на свабодзе!

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў арыштаваны былы белсатавец Алесь Любянчук. Ён выйшаў з калоніі паўгода таму5

Казінае малако зробіць для вас тое, чаго больш нішто не зробіць4

Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму7

Актывістку Саўчанкаву, якая знікла ў Польшчы, знайшлі жывой1

Былы карупцыянер незаконна атрымаў 30 тысяч рублёў пенсіі. Цяпер вяртае іх назад3

Карпушонак пра «харасмент» з боку Латушкі: У мяне няма такіх відавочных доказаў, якіх ад мяне цяпер усе патрабуюць61

Ніхто пакуль не зразумеў, што сказаў Трамп пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу10

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»20

Змянілі парадак дзяржаўнага рэгулявання турыстычнай сферы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч і Ігар Лосік на свабодзе!16

ГрамадстваАбнаўляецца16

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч і Ігар Лосік на свабодзе!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць