БЕЛ Ł РУС

За апошнія пяць гадоў у Беларусі статус палітвязняў атрымалі 3940 чалавек

21.05.2025 / 18:37

Nashaniva.com

За апошнія пяць гадоў у Беларусі 3940 чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляе ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 мая праваабарончы цэнтр «Вясна». З іх 1189 па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі.

Фота ілюстрацыйнае

Больш за палову палітвязняў, а дакладней 2716, ужо адбылі свае тэрміны, а 300 былі памілаваныя. На жаль, за пяць гадоў у турмах памерлі як мінімум восем палітычных зняволеных.

Агульная колькасць людзей, якія пацярпелі ад крымінальнага пераследу з палітычных прычын, перавышае сем тысяч.

Сярод асуджаных — 114 чалавек за данаты і 218 за антываенныя выказванні і падтрымку Украіны ў канфлікце з Расіяй.

Чытайце таксама:

У Беларускай царкве ў Вільні сёння будуць маліцца за беларускіх палітвязняў

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы

У Беларусі +8 новых палітвязняў

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю

Каментары да артыкула