Грамадства44

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы

Пакуль выплаты атрымалі 122 з 234 дзяцей.

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў.

«Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага. Мы адкрываем традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра», — паведамляе Байсол.

На што зазвычай ідуць сабраныя сродкі?

  • — экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
  • — Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • — Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • — Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.

Хто мог падаць заяўку на атрыманне дапамогі?

  • — сем'і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў (ці абое) знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем, або без);
  • — былыя палітвязні з дзецьмі;
  • — бацькi, якія адбываюць «хатнюю хімію» — пры гэтым маюць інваліднасць, або пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Падтрымаць праз Байсол

Каментары4

  • Peter
    21.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жадаючая
    21.05.2025
    Ці ёсць персанальны рахунак кагосьці з дзетак, каму бяспечна можна перавесці ў Еўропе? Я не хачу данаціць на Байсол.
  • М-да
    22.05.2025
    Гэта значыць на лекі былым палітычным - купляйце самі, а калі пакажаце чэк - магчыма дапаможам (улічваючы той факт,што на працу не бяруць і выехаць няма магчымасці), а тут збор на адпачынак...

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць