Грамадства

У Беларускай царкве ў Вільні сёння будуць маліцца за беларускіх палітвязняў

У Беларускай праваслаўнай царкве Сусветнага патрыярхата (Bokšto, 4) сёння будуць маліцца за беларускіх палітвязняў. Пачатак а 18-й. 

Як напісаў у сваім фэйсбуку айцец Георгій Рой, што той, хто не зможа наведаць у гэты час царкву, то ён запрашае да самастойнага чытання наступнай малітвы:

«Госпадзе, Ты бачыў пакуты і смерць усіх несправядліва зняволеных у сталінскіх лагерах сыноў і дачок беларускай зямлі. Ты заўсёды застаешся побач з кожным нявінным сэрцам у час гвалтоўнага зняволення. Ты сам зведаў пакуты і знявагі за кратамі, гвалт і здзекі з Тваёй чалавечай і Боскай годнасці. Ты, як ніхто іншы, ведаеш, што нявінныя пакуты за праўду і любоў вядуць да ўваскрасення душы і цела. Ты прымаеш і падзяляеш з кожным пакутуючым яго пакуту. Прыймі цяжар іх зняволення, Госпадзе, і падтрымай іх! Вазьмі іх роспач у Твае клапатлівыя рукі, каб яны маглі даверыцца Тваёй міласэрнай любові. Госпадзе, просім, няхай кожны несправядліва зняволены знойдзе мір і надзею ў Табе, наш Збаўца, а вінаватыя ў злачынствах прынясуць ахвяру сапраўднага пакаяння і навяртання. Асвяці сваім святлом гэтыя дні выпрабавання, каб вымушанае зняволенне стала для вязняў часам перамогі над злом і часам сустрэчы з Табою, дарогаю, праўдаю і жыццём. Дай ім, міласэрны Ойча, найхутчэйшае вызваленне! Амінь!

Цябе, Усячыстая Багародзіца і нашая нябесная Маці, просім: пакрый нашую краіну Тваім сьвятым покрывам і будзь апякункай і заступніцай усім несправядліва зняволеным братам і сёстрам нашым. Ты, бачыла і як маці перажывала зняволенні і пакуты Сына Твайго і Бога нашага — Госпада Іісуса Хрыста. Вызвалі ж, Дзева Марыя, несправядліва зняволеных сясцёр і братоў нашых ад пакут, здзекаў і катаванняў. Выведзі іх, Нябесная Уладарка, з месцаў пакуты да волі і свабоды, каб яны маглі з’яднацца са сваімі роднымі! Амінь 

І Вы, ўсе сьвятыя заступнікі беларускага народу, маліцеся за усіх несправядліва зняволеных братоў і сясцёр нашых. Дапамагайце ім, вашымі святымі малітвамі, выбавіцца ад няволі і прыйсці да свабоды, каб кожны са зняволеных мог унесці свой уклад у агульнае дабро і ў жыцьці сваім, каб атрымалі яны шчасьце, бяспеку і дабрабыт, аддаючы славу, пашану і пакланеньне Богу ў Тройцы адзінаму, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць