БЕЛ Ł РУС

У Польшчы працягнулі забарону падачы заяў на міжнародную абарону на мяжы

21.05.2025 / 19:35

Nashaniva.com

21 мая польскі Сейм большасцю галасоў падтрымаў рашэнне працягнуць часовую забарону на падачу заяў на міжнародную абарону на мяжы з Беларуссю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Hussein Ibrahim

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пры разглядзе законапраекта патлумачыў, што хоць права на прытулак і важнае, ім не павінны карыстацца такія суб’екты, як расійскія і беларускія ўлады, кантрабандысты і бандыты. Ён таксама заявіў, што сучасная міграцыя — гэта, па сутнасці, адна з формаў агрэсіі супраць Польшчы.

За працяг абмежавання прагаласавалі 366 дэпутатаў, супраць — 17, ніхто не ўстрымаўся.

Спачатку гэтая мера была ўведзеная пастановай ад 27 сакавіка на 60 дзён, таму для яе падаўжэння спатрэбілася згода парламента.

Паводле Туска, галоўнай мэтай урада было «неадкладна закрыць мяжу», каб больш не дапусціць сітуацыі, калі «ў Польшчу заходзіць кожны, хто захоча». Ён адзначыў, што цяперашняя хваля міграцыі не толькі незаконная, але і мае масавы характар.

Чытайце таксама:

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны

Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме

Каментары да артыкула