БЕЛ Ł РУС

Туркменскага студэнта, які парушыў правілы дарожнага руху, паказальна выслалі з Беларусі, запалохваючы астатніх

21.05.2025 / 20:32

Nashaniva.com

У дачыненні да грамадзяніна Туркменістана, які раней парушыў правілы дарожнага руху, было прынята рашэнне аб яго высылцы з Беларусі на адзін год. Хлопец кіраваў аўтамабілем без пасведчання кіроўцы. Рашэнне аб высылцы агучылі публічна ва ўніверсітэце, сабраўшы цэлую аўдыторыю іншых замежных студэнтаў.

Туркменскі грамадзянін, якога выслалі, раней вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, жыў у Брэсце, меў сям’ю і дазвол на жыхарства.

Рашэнне аб высылцы агучылі публічна ў сценах універсітэта з «выхаваўчымі мэтамі», каб «паказаць іншым замежным студэнтам, да чаго можа прывесці парушэнне закона».

Падчас паказальнага мерапрыемства сілавікі падкрэслівалі, што для іншаземцаў у Беларусі, маўляў, створаны добрыя ўмовы для жыцця, працы і навучання, але неабходна строга выконваць законы. 

Некалькім студэнтам давялося даць пад запіс для цытавання сілавікамі некалькі хвалебных выказванняў пра Беларусь і яе парадкі.

Практыка падобных публічна-паказальных судоў апошнім часам у Беларусі не рэдкая, адно што толькі звычайна яна тычыцца беларускіх грамадзян. 

Чытайце таксама:

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

У брэсцкім каледжы правялі паказальны суд над мужчынам па палітычным артыкуле

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў

Каментары да артыкула