БЕЛ Ł РУС

У Беларусі аднаўляюць папуляцыю чырванакніжнай кумжы

22.05.2025 / 19:14

Nashaniva.com

Беларускія навукоўцы аднаўляюць папуляцыю рэдкай рыбы кумжы, якая занесена ў Чырвоную кнігу. Пра гэта паведаміў 21 мая намеснік гендырэктара па навуковай інавацыйнай працы Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Павел Гештаўт, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Кумжа

Кумжа — гэта ласосевая рыба, якая прыходзіць у беларускія рэкі на нераст. Каб павялічыць яе колькасць, вучоныя выпусцілі каля 3000 падрослых малькоў у чатыры ўчасткі ракі Нарачанкі. Рыбу вырасцілі ў рыбным гадавальніку «Скок» з ікры, якую атрымалі спецыялісты цэнтра НАН.

Павел Гештаўт таксама нагадаў, што ўжо каля дзесяці гадоў у Беларусь прыходзіць на нераст і сёмга. Такія месцы строга ахоўваюцца дзяржавай і валанцёрамі. Лавіць там рыбу забаронена: за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства прадугледжаныя вялікія штрафы, а ў некаторых выпадках нават крымінальная адказнасць.

Навуковец падкрэсліў, што да прыроды трэба ставіцца з павагай, бо яна — наша агульная каштоўнасць. Калі ж каму-небудзь выпадкова трапіць на вуду рэдкая рыбіна, лепш яе адразу выпусціць назад у ваду.

Чытайце таксама:

Якая сувязь паміж БелАЭС і атлантычным ласосем? Аказваецца, самая непасрэдная

У Магілёве рыбакі налавілі ў Дняпры чырванакніжнікаў і атрымалі вялікі штраф з хатняй «хіміяй»

Ласось: шляхетная рыба беларускай поўначы

Рыбы і рыбалка на Віліі сёння і 160 гадоў таму: што змянілася? 

Каментары да артыкула