«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву
Цімур Алеўскі, шэф-рэдактар «The Insider» і адзін з суаўтараў расследавання «Анжаліка і тайны агент. Як каханне пагубіла спікера беларускай апазіцыі»лічыць, што Мельнікава можа хавацца як ад польскіх, так і ад беларускіх спецслужбаў. Падрабязна пра новае расследаванне The Insider журналісты «Белсата» пагутарылі з Цімурам Алеўскім.
Фота: Каардынацыйная рада
— Самае дзіўнае, што ёсць чалавек, які ведае адказы на ўсе пытанні, — кажа Цімур Алеўскі. — Можна ўзяць тэлефон, пазваніць маме Анжалікі Мельнікавай і калі б яна не была пад асаблівым наглядам, напэўна, яна б лёгка магла б патлумачыць, што адбылося з яе дачкою ці заступілася за яе. Здавалася б, гэта так лёгка, але выглядае, што яна не можа гэта зрабіць.
«Мы разумеем, што ў справе ёсць рэальная сведка, але пры гэтым мы ўсцяж не разумеем матывы Анжалікі Мельнікавай. Кожнае наша новае расследаванне змяншае колькасць версій, а версій жа можа быць вельмі шмат: напрыклад, Мельнікава працавала на кагосьці, каму быў асабліва непрыязны Павел Латушка, ці яна працавала на трэція спецслужбы, ці яна проста закахалася і не ведала, хто гэты Аляксей Лабееў, які атрымаў адпаведную падрыхтоўку, каб уваходзіць у давер да людзей.
Магчыма, ён прымусіў яе зрабіць нешта, ад чаго ёй не было шляху назад. Магчыма, яна збегла ад яго, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі… Мы не ведаем адказаў на гэтыя пытанні. Але мы ўсё больш дазнаемся пра яе жыццё ў апошнія месяцы да знікнення», — кажа Цімур Алеўскі.
Чытайце таксама:
Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця
Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны
«Магчыма, пачытваў курсы пікапа». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ