БЕЛ Ł РУС

У Гродне паказальна выдварылі з Беларусі таджыка і туркмена

28.05.2025 / 17:25

Nashaniva.com

У Гродне паказальна выдварылі з Беларусі двух маладых іншаземцаў — аднаго з Таджыкістана, другога з Туркменістана. Паводле міліцыі, гэта было зроблена ў рамках прафілактычнай акцыі, на якую запрасілі таксама студэнтаў з Туркменістана і працоўных мігрантаў з Азербайджана.

Фота: t.me/Neman102

Малады грамадзянін Туркменістана (2000 года нараджэння) у нецвярозым стане справіў натуральную патрэбу каля адной з забаўляльных устаноў у Гродне, а таксама пасварыўся і зладзіў бойку з іншаземцамі. За гэта на яго склалі два пратаколы за дробнае хуліганства.

Другі — грамадзянін Таджыкістана — быў раней папярэджаны пра неабходнасць пакінуць Беларусь, але не зрабіў гэтага. Ён растлумачыў, што нядаўна ажаніўся, і ў красавіку ў яго нарадзілася дачка.

Пры разглядзе выпадкаў улічылі характар парушэнняў, наяўнасць сваякоў у Беларусі і характарыстыкі гэтых людзей. У выніку было вырашана: грамадзяніна Туркменістана выдварылі з краіны на паўгода, а грамадзяніну Таджыкістана таксама забаранілі ўезд у Беларусь на той жа тэрмін.

Раней падобны выпадак адбыўся ў Брэсце, што сведчыць пра агульнабеларускі характар кампаніі публічнай і паказальнай дэпартацыі іншаземцаў з мэтай запалохвання іншых.

Чытайце таксама:

На дзяржаўным ТБ даводзяць, што мігранты ў Беларусі дысцыплінаваныя, а таксістаў-замежнікаў няшмат

Туркменскага студэнта, які парушыў правілы дарожнага руху, паказальна выслалі з Беларусі, запалохваючы астатніх

У Мачулішчах затрымалі нелегалаў з Афганістана і Пакістана

Каментары да артыкула