БЕЛ Ł РУС

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

28.05.2025 / 19:13

Nashaniva.com

58-гадоваму мужчыну прысудзілі тры гады калоніі за публікацыі ў сацсетках. Ён расказваў, што яму пасля вызвалення складана рэабілітавацца і што ён ездзіць па бальніцах.

Валерый Богдан. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Валерыю Богдану было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Жыў у Брэсце і Мінску.

Богдана затрымалі 18 мая 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). 

Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».

Пакаранне адбываў у калоніі ў Бабруйску.

Валерый Богдан выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах».

Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказалі «Нашай Ніве», што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.

Чытайце таксама:

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Каментары да артыкула