Грамадства1313

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.

Валянцін Штэрмер. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

«Нашай Ніве» стала вядома пра смерць палітвязня Валянціна Штэрмера. Інфармацыя атрыманая ад надзейных крыніц, аднак абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядома дата смерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 года. Таксама няма пэўнасці, ці Штэрмер памёр у калоніі, ці быў вывезены ў бальніцу — турэмную альбо цывільную. У рэаліях лукашэнкаўскай дыктатуры ўся падобная інфармацыя хаваецца.

На момант смерці Валянціну Штэрмеру было 61 ці 62 гады. Ён гамяльчук. Па звестках Digital Intelligence Team, Валянцін нарадзіўся ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, у горадзе Палоннае. Ён пераехаў у Гомель не пазней за 2002 год.

Вядома, што ў яго ёсць сын ад першага шлюбу і дачка ад другога шлюбу.

Да зняволення Штэрмер працаваў шмат дзе. З 2002 па 2009 гады ён меў статус індывідуальнага прадпрымальніка, працаваў начальнікам праектна-тэхнічнага аддзела ў прыватным прадпрыемстве, кіраваў будаўнічай фірмай «Авангардбізнэсрэсурс». Апошняе месца ягонай працы — дзяржаўнае прадпрыемства «Чырвоныя гваздзікі», якое займаецца азеляненнем і добраўпарадкаваннем у Гомелі і Гомельскай вобласці.

Валянцін Штэрмер. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Валянціна Штэрмера арыштавалі ў чэрвені 2023 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў восем каментароў супраць расійскай агрэсіі, у якіх нібыта абражаў расійскіх вайскоўцаў і распальваў да іх варожасць. Таксама яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі, а таксама ў датычнасці да нейкага «экстрэмісцкага фармавання».

У выніку 4 кастрычніка 2023 года Сяргей Багінскі з Гомельскага абласнога суда прысудзіў яму 5 гадоў калоніі. Прыкладна праз два месяцы апеляцыйны суд зацвердзіў прысуд. Штэрмера ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Пасля гэтага Штэрмера этапавалі ў Шклоў, у калонію №17. У адным атрадзе з ім быў палітвязень Дзмітрый Лукша, які летам 2024 года выйшаў на свабоду па памілаванні. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася з Штэрмерам:

«Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА.

З ім вельмі цяжка было ў адным атрадзе менавіта таму, што яму было ўжо вельмі складана жыць, а мянты ўсё яго на працу адпраўлялі.

Валянцін вельмі запаволена казаў, дый і хадзіў з цяжкасцю — калі мы ішлі з працы, ён заўсёды адставаў, таму што не паспяваў. Плюс зімой паслізнуўся і ўпаў. У яго быў ці то пералом рукі, ці то вывіх».

Цяперашні начальнік шклоўскай калоніі — Аляксандр Карніенка. Гэта былы магілёўскі амапавец, які на нейкі час звальняўся з органаў, але пасля аднавіўся на службе. Калоніяй ён кіруе з 2018 года. Менавіта ў Шклове пры незразумелых абставінах 21 мая 2021 года загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • наработали
    20.05.2025
    Семья одного, отдельно взятого беларуса, заработала себе инфаркты и инсульты до десятого колена.
    Как и семьи выродков издевающихся над политическими (невиновными) беларусами в колониях.
  • No
    20.05.2025
    Чарговае забойства лукашыстамі чалавека за 8 каментароў.
    5 год за каментары! Здзекі і лютае нянавісць да палітычных. Я жадаю карнікам лукафашыстам дажыць да суда, каб яны ніколі не змаглі выйсці на волю.
  • Лукашызм бесау́ская навала
    20.05.2025
    Сто кратна вернецца клятым лукашыстам за зло, а бесу Валету ды ягонаму клятаму вывадку тысячекратна...

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць