МТЗ прадставіць самы магутны ў свеце трактар
На выставе «Белагра-2025» Мінскі трактарны завод пакажа ўнікальны трактар. Пра гэта паведаміў галоўны канструктар МТЗ Сяргей Кавальчук у Нацыянальным прэс-цэнтры, піша Office Life.
Фота ілюстрацыйнае
Навацыя завода — трактар BELARUS 5425 магутнасцю 542 конскія сілы. Паводле слоў Кавальчука, гэта робіць яго самым магутным трактарам у свеце сярод машын класічнай кампаноўкі.
Новы трактар прадставяць на выставе 3 чэрвеня.
Акрамя таго, завод плануе паказаць і іншыя серыйныя мадэлі тэхнікі з магутнасцю ад 9 да 350 конскіх сіл.
Выстава «Белагра-2025» пройдзе з 3 па 7 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Чытайце таксама:
На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне
Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў
МТЗ у гонар перапрызначэння падарыў Лукашэнку трактар ВІДЭА
Беларускі трактар сабраў у тыктоку 5 мільёнаў праглядаў
Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам