Свет22

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам

У цэнтры скандалу, звязанага з беларускімі трактарамі, апынуліся польскія фермеры. Вышэйшы адміністрацыйны суд Варшавы вынес рашэнне, што 6 трактароў маркі «МТЗ Беларусь» былі зарэгістраваныя з парушэннем заканадаўства. Каб абыйсці правілы, прынятыя яшчэ ў 2016 годзе, новую тэхніку ў Польшчы афармлялі як ужываную. Прэцэдэнт можа ператварыцца ў лавіну, якая накрые раней пастаўленыя беларускія трактары, піша выданне «Першы».

Стэнд MT Polska на аграсалоне ў Польшчы, 2022 год. Фота: farmer.pl

Вышэйшы адміністрацыйны суд Варшавы прызнаў, што некаторыя трактары з Беларусі былі зарэгістраваныя з парушэннем закона. 4 снежня 2024 года была адхіленая скарга дылера «МТЗ Беларусь» у Польшчы на адкліканне рэгістрацыі 6 трактароў беларускай маркі.

Насамрэч такіх выпадкаў нашмат больш. Не выключана, што фермеры будуць патрабаваць кампенсацыі ад дылера.

Прычына праблем тут не ў санкцыях, а ў тым, што ў 2016 годзе ўступілі ў сілу новыя стандарты экалогіі для трактароў у Еўрасаюзе.

Пасля гэтага года ў беларускай тэхнікі не было некаторых сертыфікатаў адпаведнасці. Без іх і зарэгістраваць тэхніку было б нельга, але некаторыя трактары сталі рэгістраваць як ужываныя, каб абысці правілы, паведамляе партал фермераў Польшчы farmer.pl.

На парушэнні пры рэгістрацыі трактароў звярнула ўвагу польская пракуратура. І сітуацыя набірае абароты. За апошнія дні некалькі дзясяткаў, а то і сотняў фермераў у Падляшскім ваяводстве атрымалі лісты ад пракуратуры наконт рэгістрацыі трактароў. Ёсць інфармацыя, што такіх трактароў толькі ў Падляшскім ваяводстве больш за 800.

Падобна на тое, што многім трактарам «Беларус» у Польшчы можа пагражаць адмена рэгістрацыі. У такім выпадку следам пойдзе і забарона на эксплуатацыю беларускіх трактароў. Тады яны пойдуць ці на запчасткі, ці на металалом.

Фермеры пацерпяць, але калі віна за гэта будзе ўскладзена на імпарцёра, які ўвозіў тэхніку, то не выключана, што аграрыі пойдуць з пазовамі ў суды і будуць патрабаваць кампенсацыі ад дылераў. Бо фармальна іхняй віны тут няма — яны куплялі трактары ў афіцыйнага дылера. Але ці змогуць дамагчыся фермеры вяртання сваіх грошай — вялікае пытанне.

На сённяшні дзень кампанія MTZ Polska знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

У каментарах на польскіх форумах адзін з карыстальнікаў выказваў меркаванне, што «закон быў зроблены для заходніх трактароў, каб не было канкурэнцыі МТЗ». Але фермер абверг гэта аргументам, што МТЗ прадае ў Польшчы, у асноўным, невялікія трактары магутнасцю 80-120 конскіх сілаў, яны больш папулярныя ў дробных фермераў. Канкурэнцыю ж ім складаюць хутчэй пастаўшчыкі з Азіі, чым заходнія.

Каментары2

  • Lightly used, condition mint
    07.12.2024
    Пачнуць прадаваць трактары з прабегам 100 км ад МТЗ нарэзаў 2-3 колы вакол Менску, пруфы ёсьць.
  • Команч
    07.12.2024
    Кто-нибудь, снесите эту литейку в самом центре Минска.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць