Эканоміка

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне ўвесці ў дачыненні да буйнога будаўнічага прадпрыемства «Мінскпрамбуд» часовае знешняе кіраванне. Іншыя падрабязнасці не раскрываюцца, бо дакумент мае грыф «для службовага карыстання», піша ibmedia.by

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, спынены допуск акцый ААТ «Мінскпрамбуд» да біржавых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Згодна з Законам «Аб пытаннях перадачы пад часовае знешняе кіраванне, прынятым у пачатку 2023 года, такое рашэнне прымаецца ў дачыненні да камерцыйных арганізацый, калі ёсць рызыка спынення іх дзейнасці ці страты для працоўных калектываў, асабліва калі сярод уласнікаў маюцца замежныя асобы.

«Мінскпрамбуд» — прыватнае прадпрыемства, у складзе акцыянераў 6 юрыдычных і 1030 фізічных асоб, многія з якіх — цяперашнія або былыя работнікі кампаніі. Ёсць і замежныя акцыянеры.

Паводле інфармацыі ibMedia.by, рашэнне аб увядзенні знешняга кіравання прынялі на фоне ўнутранага канфлікту ў кампаніі. На 26 мая 2025 года быў запланаваны пазачарговы агульны сход акцыянераў, дзе планавалася разгледзець пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў генеральнага дырэктара Алега Дашкевіча. На яго месца прапаноўваўся Андрэй Ласкавец. Аднак сход у выніку не адбыўся.

У склад холдынгу «Мінскпрамбуд» уваходзяць 14 арганізацый: будаўнічыя генпадрадчыкі, вытворцы будаўнічых матэрыялаў, праектныя і жыллёва-камунальныя структуры, а таксама санаторый «Бярэзіна».

Прадпрыемства стваралася для будаўніцтва заводаў-гігантаў (МТЗ, МАЗ, «Гарызонт», «Атлант» і іншыя), але з цягам часу профіль дзейнасці пашырыўся. «Мінскпрамбуд» будаваў такія аб’екты, як аўтавакзал «Цэнтральны», «Мінск-Арэна», Палац Незалежнасці, ГЦ «Сталіца» і іншыя. Да 2021 года фірма здала больш за 5000 кватэр агульнай плошчай 350 тысяч м². Кампанія таксама выконвае будаўнічыя заказы ў Расіі.

У 2024 годзе выручка кампаніі вырасла да 284,5 мільёна рублёў, але чысты прыбытак знізіўся да 3,9 мільёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць