Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам
Старшыня Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Мікалай Шарснёў 30 мая падаў заяву аб датэрміновым спыненні выканання сваіх абавязкаў, піша bel.football.
Мікалай Шарснёў. Фота: abff.by
Паведамляецца, што ў найбліжэйшы час выканаўчы камітэт федэрацыі разгледзіць заяву Шарснёва і прыме адпаведнае рашэнне.
Раней з’яўлялася інфармацыя, што новым кіраўніком АБФФ можа стаць Яўген Булойчык, які цяпер узначальвае галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.
Што да Мікалая Шарснёва, то ён нядаўна прызначаны намеснікам кіраўніка справамі Лукашэнкі. АБФФ ён узначальваў з сакавіка 2023 года, а ў 2014—2021 быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту
Міністр спорту стварае альтэрнатыўную федэрацыю футбола, бо не можа ўплываць на АБФФ — Трыбуна