БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Падчас аперацыі «Павуцінне» пашкоджаны 41 расійскі самалёт. Палову ўжо не аднавіць.

4.06.2025 / 16:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны распавёў, што ўзнагародзіў супрацоўнікаў СБУ, адказных за аперацыю па атацы на расійскія аэрадромы.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Уладзімір Зяленскі распавёў, што ў выніку аперацыі СБУ «Павуцінне» быў паражаны 41 расійскі самалёт.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, палова гэтых самалётаў ужо не падлягае аднаўленню, пішам РБК-Украіна.

«Палова з іх немагчыма аднавіць, а частка будзе аднаўляцца гадамі, калі адновіцца. Сапраўды, справядлівая вайсковая мэта», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што атак на стратэгічную авіяцыю Расіі не было б, калі б Крэмль пагадзіўся на спыненне агню. Зяленскі паведаміў, што закрытым указам узнагародзіў супрацоўнікаў СБУ, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Павуціна». 

1 чэрвеня Украіна правяла масіраваную атаку на ваенныя аэрадромы Расіі. Дроны падвезлі да аэрадромаў у фурах.

Чытайце таксама:

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Каментары да артыкула