Свет99

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

Келаг занепакоіўся павышэннем «узроўню рызык» праз аперацыю «Павуцінне».

Кіт Келаг. Скрын відэа

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША ў справах Украіны Кіт Келаг заявіў, што спецаперацыя «Павуцінне» павысіла ўзровень рызык у вайне з Расіяй, хоць і прызнаў смеласць гэтай аперацыі. Пра гэта Келаг сказаў у інтэрв’ю Fox News, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Паводле яго слоў, Украіна паказала здольнасць наносіць удары па расійскіх аб’ектах глыбока на тэрыторыі РФ. Ён дадаў, што значэнне гэтых удараў заключаецца не столькі ў знішчэнні самалётаў, колькі ў псіхалагічным эфекце, які яны аказваюць на расійскае кіраўніцтва і вайскоўцаў.

Аднак разам з тым Келаг выказаў занепакоенасць тым, што такія атакі могуць павялічыць рызыку эскалацыі.

«Калі вы атакуеце частку нацыянальнай сістэмы выжывання праціўніка, а менавіта яго ядзерную трыяду, гэта азначае, што ўзровень рызыкі ўзрастае, бо вы не ведаеце, як адрэагуе іншы бок… Гэта вельмі смелая атака. Але калі вы гэта робіце, цалкам зразумела, што ўсе астатнія ўзроўні [эскалацыі] таксама растуць. Я думаю, менавіта гэтага мы спрабуем пазбегнуць», — сказаў Келаг.

У той жа час ён дадаў: гэтая спецаперацыя паказала, што Украіна не збіраецца здавацца.

«Украіна, па сутнасці, гаворыць: мы таксама можам гуляць у гэтую гульню. І яны могуць павысіць узровень рызыкі да тых межаў, якія, на маю думку, з’яўляюцца непрымальнымі», — адзначыў ён.

Раней амерыканскі сенатар Рычард Блументаль параўнаў атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на вайсковыя аб’екты ўглыб Расіі з аперацыяй па ліквідацыі «тэрарыста №1» Усамы бен Ладэна.

Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, аперацыя Службы бяспекі Украіны «Павуцінне» прадэманстравала, што Украіна здольная прымаць эфектыўныя тактычныя рашэнні падчас вайны.

1 чэрвеня Украіна правяла масіраваную атаку на вайсковыя аэрадромы Расіі. Дроны падвезлі да аэрадромаў у фурах.

Каментары9

  • Андрусь
    04.06.2025
    А лапідарнікі і пасля такіх сцвярджэнняў прадстаўніка Белага дому будуць сцвярджаць, што цяперашняя амерыканская адміністрацыя не прарасійская і не падрасійская?
  • .
    04.06.2025
    "Не злаваць дзеда".

    Якой яшчэ эскалацыі ён баіцца? Расея і так робіць усё магчымае, каб знішчыць Украіну і ўкраінцаў.
    Ядзернай вайны?

    Калі Расея зараз жа не адказала "эскалацыяй", значыць, яе чырвоныя лініі яшчэ не тут. (Тут чарговыя карычневыя).
  • Жыгуль
    04.06.2025
    У Амерыцы ёсць усё. Апроч яйцаў. Як так сталася, што краіна з агромністым інтэлектуальным патэнцыялам выбрала сабе такое адкрыта недалёкае кіраўніцтва? Агідна і сорамна за нямоглую адміністрацыю.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя13

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць