Вайна2424

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Следчыя дапыталі кіроўцаў фур, з якіх былі запушчаныя дроны падчас масіраванай атакі па расійскіх аэрадромах. 

Дроны вылятаюць з адной з фур. Скрын відэа

Паводле звестак «Базы», адзін з кіроўцаў — 55-гадовы жыхар Чалябінска Аляксандр — расказаў, што ўладальнікам машыны з’яўляецца 37-гадовы Арцём.

Некаторы час таму яму паступіў заказ ад прадпрымальніка з Мурманскай вобласці, які паведаміў, што трэба арганізаваць дастаўку чатырох каркасных дамоў з Чалябінска ў Кольскі раён Мурманскай вобласці.

Мужчыны ўзгаднілі цану, пасля чаго Аляксандр пагрузіў тавар у машыну і адправіўся ў дарогу.

Паводле слоў кіроўцы, падчас руху з ім па тэлефоне звязваўся невядомы і даваў указанні, дзе і ў які час Аляксандру трэба спыняцца.

У выніку апошнім заданнем быў прыпынак ля запраўкі «Раснафта» непадалёк ад аэрадрома ў Мурманскай вобласці. Менавіта адтуль і былі запушчаныя дроны.

Аналагічную гісторыю расказаў і кіроўца іншай фуры, 61-гадовы Андрэй М. Ён паведаміў, што працуе кіроўцам фуры, якая таксама належыць Арцёму, і яго задачай было даставіць каркасныя дамы ў Іркуцкую вобласць. Аднак у той момант, калі кіроўца прыпаркаваўся ля кавярні «Теремок» ва Усоллі-Сібірскім, з машыны пачалі вылятаць дроны.

Падобныя гісторыі расказалі і кіроўцы фур, з якіх былі запушчаныя дроны ў Разанскай і Іванаўскай абласцях.

Так, 46-гадовы Сяргей паведаміў следчым, што вёз модульны дом з Чалябінска. І калі ўехаў у Разань, у яго «сканіі» падчас руху сарвала дах, і адтуль пачалі вылятаць дроны.

Чацвёртая фура, з якой учора запускаліся дроны па Іванаўскім аэрадроме, таксама была загружаная ў Чалябінску. І, паводле слоў кіроўцы, машына належала таму ж Арцёму.

Паводле звестак «Базы», следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле «тэракт».

Зараз яны шукаюць уладальніка машын — Арцёма. Паводле папярэдніх звестак канала, ён з’яўляецца выхадцам з Украіны.

Учора Украіна атакавала расійскія вайсковыя аэрадромы. Як піша «Агентство», згодна са спадарожнікавымі здымкамі ці відэа з авіябаз, Украіна знішчыла і пашкодзіла як мінімум 13 самалётаў, з якіх 11, верагодна, былі цалкам знішчаныя. З іх 10 — гэта самалёты расійскай стратэгічнай авіяцыі.

Паводле звестак даведніка The Military Balance 2024 Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS), усяго ў Расіі 130 самалётаў Ту-22, 47 Ту-95 і 16 Ту-160. Гэта значыць, што страты Расіі за адзін дзень маглі скласці амаль 8% ад усяго флоту яе стратэгічнай (дальняй) авіяцыі.

Калі падлікі экспертаў дакладныя, то колькасць самалётаў, страчаных Расіяй падчас гэтай атакі ў нядзелю, перавышае агульныя страты стратэгічнай авіяцыі Расіі за ўвесь час поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Кіеў сцвярджае, што пашкоджаных самалётаў значна больш, але пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Апытанка

Каментары24

  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.06.2025
    Сапраўдны боскі агонь сыйшоў! Гэта цуд пад носам у груфсб, якія ўжо не адмыюцца ад гэтага. Заўсёды будуць успамінацца, як спецслужбы, якія дасяглі вышынь у катаванні, але не заўважылі фуры пад носам
  • Лапата
    02.06.2025
    Цяпер у рускіх будзе новая фобія - бандэракамаз і каркасныя дамы

    [Зрэдагавана]
  • .
    02.06.2025
    А тут нічога не зробіш і не пракантралюеш.
    Немагчыма кантраляваць увесь транспарт, які едзе па трасах недалёка ад аэрадромаў. І не толькі недалёка, а і ў сотнях кіламетраў.
    Зараз пагроза можа быць не толькі ад мяжы Украіны, а і па ўсёй Расеі. Недастаткова "санітарнай зоны" ўздоўж фронту. Спакойна не будзе па ўсёй вялікай тэрыторыі.

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць42

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік16

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер10

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць42

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць