БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу

9.06.2025 / 12:25

Nashaniva.com

Беларусь гатовая пастаўляць у Калінінградскую вобласць неабходныя прадукты харчавання, уключаючы бульбу, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Аляксеем Беспразванных, паведамляе БелТА.

Фота: Onliner.by

Ён адзначыў, што ў мінулыя гады беларуская сельская гаспадарка была скіраваная ў тым ліку і на Калінінградскую вобласць.

«Будзьце ўпэўненыя, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай, мы паставім неабходную колькасць прадуктаў харчавання. Усякіх. У тым ліку і няшчаснай бульбы. Мне ўжо сёння ўрад далажыў, што свежая маладая беларуская бульба з’явілася на прылаўках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Міністр: Бульба новага ўраджаю хутка з'явіцца на прылаўках

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію

Каментары да артыкула