Меркаванні1313

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы

«Тады гарэлі выбары. Цяпер трэба пакістанцаў прадаць беларусам».

Эканамічная аглядальніца Вольга Лойка ў новым аналітычным выпуску ТОКу патлумачыла, чаму не лічыць новае прызначэнне Наталлі Пяткевіч паніжэннем.

Як вядома, Наталля Пяткевіч, якая ў 2024 годзе пасля доўгага перыяду адсутнасці ў лукашэнкаўскай вертыкалі вярнулася на пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Нядаўна ж яе прызначылі намесніцай прэм'ер-міністра, адказнай за сацыяльную сферу. Многія палічылі гэта паніжэннем Пяткевіч.

Вольга Лойка бачыць гэта інакш.

«Сёння Пяткевіч, па маіх адчуваннях, гэта такі Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай», —

даводзіць яна і тлумачыць, што сацыяльнай сфера — «наступны фронт, які важны, патрэбны». У адміністрацыі Пяткевіч сваю задачу выканала.

«Яна стала намеснікам кіраўніка адміністрацыі, таму што была важная палітычная кампанія. Трэба было выціснуць з яе максімум. Яна гэта зрабіла, а цяпер атрымлівае новы, яшчэ больш складаны ўчастак фронту».

Наталля Пяткевіч Наталья Петкевич Natalia Petkevich
Кіраўнік Смалявіч Мікалай Парамонаў і Наталля Пяткевіч. Фота: СБ

Па словах Лойкі, пасада, якую займае чалавек у вертыкалі ўлады, не тлумачаць функцыю чалавека. Пяткевіч, як і Наталля Качанава, — «чалавек Лукашэнкі на нейкім участку».

«Я ўпэўнена, што Наталля Уладзіміраўна нічога не згубіць у плане палітычнай вагі. Участак, які яна атрымала, рэальна цяпер самы гарачы. Тады гарэлі выбары. Цяпер выбары патухлі. (…)

@tokbelarus «Тогда были выборы. Теперь нужно пакистанцев продать белорусам». Экономическая обозревательница Ольга Лойко в новом аналитическом выпуске ТОКа объяснила, почему не считает новое назначение Натальи Петкевич понижением #беларусь #нашаніва #мова #беларусьновости #минсксейчас #минскновости #минсксейчас ♬ transgender - &lt3

А тут атрымліваецца, што літаральна за некалькі месяцаў, некалькі нявымушаных памылак. Падставілі моцна і нядобра з бульбай. (…) З пакістанцамі тое ж самае. (…) Пакістанцаў яшчэ не было і няма. (…) Пры гэтым мы ўжо аблажаліся. Зусім на роўным месцы».

Па меркаванню эканамічнай аглядальніцы, ва ўмовах росту незадаволенасці, неабходны чалавек, як зможа «падаслаць саломку», залагодзіць «бязглуздыя заявы і ідэі», ператварыўшы іх у «нешта цалкам сабе прымальнае».

У якасці прыкладу такога эфектыўнага чыноўніка Лойка згадвае Міхаіла Мясніковіча. Калі сам Лукашэнка прапанаваў «пасадзіць усіх дармаедаў», Мясніковіч тлумачыў яго ідэю як неабходнасць аказання ім дапамогі.

Па словах эканамічнай аглядальніцы, Мясніковіч умеў «выціснуць з ідэі, якая не абяцае нічога добрага, акрамя суцэльных праблем, нейкае рацыянальнае зерне, нешта знайсці карыснае і выканальнае».

«Гэта такое вялікае чыноўніцкае мастацтва. Зразумець, інтэрпрэтаваць так, каб не нанесці шкоды навакольнаму асяроддзю і чалавецтву. (…)

Пакістанцаў трэба прадаць беларусам. Не трэба дапускаць вось гэтыя хвалі хейту, жаху і гэтак далей. Не трэба крычаць: «Чым вам нашы пакістанцы не падабаюцца?» Трэба вельмі ветліва, культурна патлумачыць, як нам будзе класна з пакістанцамі. «Пакістанец — твой сябар, беражы пакістанца». Ласкава і па-жаночы», —

даводзіць Лойка і мяркуе, што Наталля Пяткевіч цалкам зможа гэта зрабіць.

Каментары13

  • бабруйчанін
    08.06.2025
    Нейкія вобразы асацыяцыі то Петен переможца і саглашацель То Жукаў Гэ зусім ні перамоўшчык тлумач а выканаўца любым коштам
  • cfm
    08.06.2025
    А хто-небудзь можа пацвердзіць, што птквч не згубіла тыя свае старыя ўменні? Усё ж столькі гадоў не пры целе, ды і ўзрост...
  • даведка
    08.06.2025
    Лукашенко выдвинул Петкевич на первые позиции, чтобы задвинуть Кочанову...
    Которая исчезла со всех экранов и, кстати, когда-то начинала с этой же должности.

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу14

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць