БЕЛ Ł РУС

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў

11.06.2025 / 20:51

Nashaniva.com

Берасцейцы ў Гданьску дабіваюцца поспеху ў лагістыцы: кампанія Avrom Speed, заснаваная ў 2023 годзе, стала адной з самых хутка растучых у Польшчы сярод беларускіх бізнэсаў, піша ў сваім тэлеграм-канале журналіст Вадзім Сяховіч.

Ужо ў першы год абарот склаў амаль 6,7 мільёна злотых (каля 1,8 мільёна даляраў), а ў 2024 годзе вырас у тры разы — да 20,3 мільёна злотых (каля 5,46 мільёна даляраў). Прыбытак стабільна трымаецца на ўзроўні 700 тысяч злотых (каля 188 тысяч даляраў).

Кампанія займаецца марскімі, аўтамабільнымі і чыгуначнымі грузаперавозкамі, а таксама аказвае складскія і мытныя паслугі. Мае ўласны аўтапарк.

Заснавальнікі — Міхаіл Карпук, Аляксандр Шкабара і Вячаслаў Данілюк, усе — выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Карпук і Шкабара раней працавалі ў нямецкай экспедытарскай кампаніі. У 2024 годзе яны зарэгістравалі яшчэ адну кампанію — Avrom Speed Trans.

Чытайце таксама:

Піянер беларускага IT-аўтсорсінгу вырас у Польшчы ў 2,5 разы

На чайным грыбе зарабіў у Польшчы першыя мільёны рэстаратар з Брэста, бізнэс якога ўлады разграмілі ў 2020-м

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка

Каментары да артыкула