Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка
Жонка прапагандыста АНТ Ігара Тура Ксенія распавяла ў інстаграме, што ў хуткім часе сям’ю чакае пераезд. Яна пахвалілася, што цяпер усё часцей бачыць прыгажосць загараднай прыроды.
Ігар Тур з жонкай Ксеніяй. Фота з яе інстаграма
Ксенія таксама дадала, што ў сувязі са зменай месца жыхарства пераводзіць сваю дачку Юліяну са сталічнай гімназіі №15 на вуліцы Максіма Багдановіча ў «вельмі крутую школу».
Сакрэт, што ж гэта за крутая школа, раскрыў прыдворны кампазітар Яўген Алейнік. Ён выклаў скрыншот са школьнага бацькоўскага чата, дзе бачна, што да яго далучыліся Ігар і Ксенія Туры.
Алейнік растлумачыў: цяпер яго малодшы сын Вова будзе вучыцца разам з Юліянай. А хлопчык, які сёлета скончыў другі клас, вучыцца ў школе ў Астрашыцкім Гарадку.
Менавіта гэтую навучальную ўстанову скончыў Коля Лукашэнка. Таму радасць Ксеніі Тур зразумець можна — гэта дакладна не простая сельская школа.
Яўген Алейнік разам з жонкай спявачкай Аўрай і сынамі жыве ў прыватным доме ў вёсцы Навасёлкі Мінскага раёна. Імаверна, недзе не вельмі далёка набыла нерухомасць і сям'я прапагандыста Ігара Тура.
Ксенія Тур працуе ў Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Да шлюбу яна была прэс-сакратаркай гомельскага МНС.
Чытайце таксама:
Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць
Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра