Наўседа не лічыць вучэнні «Захад-2025» падставай для хвалявання
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што няма падстаў для хвалявання з-за прызначаных на восень расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад». Паводле яго слоў, гэта звычайныя вучэнні, якія хоць і паказваюць агрэсіўную пазіцыю Расіі, але не маюць за мэту эскалацыі канфлікту з НАТА, піша Delfi.lt.
Гітанас Наўседа
Прэзідэнт Літвы адзначыў, што масштабы вучэнняў будуць значна меншымі, чым у 2021 годзе — у 2—3 разы, бо Расія цяпер задзейнічаная ў вайне ва Украіне і перакінула шмат тэхнікі і войскаў на фронт.
Таксама Наўседа падкрэсліў, што НАТА правядзе свае вучэнні ў рэгіёне — у краінах Балтыі, Польшчы і Фінляндыі, што стане свайго роду адказам.
Вучэнні «Захад» запланаваныя на верасень 2025 года. Афіцыйна яны накіраваныя на адпрацоўку абарончага і наступальнага ўзаемадзеяння войскаў Беларусі і Расіі, але краіны-суседзі традыцыйна ўспрымаюць гэтыя вучэнні з трывогай, баючыся магчымых інцыдэнтаў ці правакацый. Тым больш што ў лютым 2022 года Расія дала для гэтага непасрэдныя падставы.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай
Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны
Польшча ў адказ на «Захад-2025» рыхтуе свае дывізійныя вучэнні