Грамадства11

Начальнік Штаба абароны Літвы пра будучыя беларуска-расійскія вучэнні: Пакуль мы не бачым ніякіх сюрпрызаў

Начальнік Штаба абароны генерал-лейтэнант Літвы Рымігіюс Балтрэнас сцвярджае, што няма ніякіх прыкмет таго, што будучыя вайсковыя вучэнні «Захад-2025» уяўляюць большую пагрозу, чым звычайна, піша Delfi.lt.

Ілюстрацыйнае фота

«Напэўна, ніхто не можа адмаўляць гэтыя дрэнныя і злыя намеры Расіі і Беларусі, яны засталіся, і мы бачым, што адбываецца. Аднак (вучэнні) «Захад» не з’яўляецца больш маштабнымі і пагрозлівымі па сваім аб’ёме, чым у 2021 годзе», — заявіў Р. Балтрэнас журналістам у Штабе абароны ў аўторак.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што вучэнні «Захад» могуць ствараць рызыку гібрыдных пагроз на мяжы Польшчы або краін Балтыі. Аднак Р. Балтрэнас запэўніў, што літоўская і саюзніцкая разведка пакуль не прадбачыць падобных рызык.

«І разведка НАТА, і літоўская разведка выконваюць свае функцыі, сістэмы апавяшчэння працуюць. На дадзены момант мы не прадбачым ніякіх сюрпрызаў», — падкрэсліў генерал.

Плануецца, што ў сумесных расійска-беларускіх вучэннях прыме ўдзел больш за 13 тыс. вайскоўцаў. На пытанне аб тым, ці могуць гэтыя салдаты рыхтавацца да баявых дзеянняў ва Украіне, начальнік Штаба абароны выказаў сумнеў у такой магчымасці.

«Ідзе гаворка пра 13 тыс. (…). Гэта (лічба) пакуль застаецца. Разумеючы, што адбываецца ва Украіне, Расія і Беларусь не могуць сабе дазволіць вялікіх маштабаў, бо гэта проста фізічна немагчыма», — сказаў Р. Балтрэнас.

Масква і Мінск у верасні 2025 года плануюць правесці маштабныя сумесныя вайсковыя вучэнні «Захад». Афіцыйнымі мэтамі апошніх з’яўляюцца адпрацоўка сумесных абарончых і наступальных дзеянняў, удасканаленне ўзаемадзеяння ўзброеных сіл, а таксама праверка гатоўнасці вайскоўцаў да розных сцэнараў бяспекі.

Каментары1

  • Ёсік
    27.05.2025
    Толькі не праглядзіце, як украінцы ў 2022. 200-300 кіламетраў за ноч пройдуць, і а чацьвёртай раніцы, як зрабіў кумір дырэктара саўгаса, могуць заблукаць на вашую тэрыторыю.

Цяпер чытаюць

На сённяшняй селектарнай нарадзе паміж чыноўнікамі ўзнікла сварка. Лукашэнка не ведаў, каго падтрымаць

На сённяшняй селектарнай нарадзе паміж чыноўнікамі ўзнікла сварка. Лукашэнка не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой5

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек23

Вадзім Скрыпчанка больш не галоўны трэнер мінскага «Дынама»1

У Слоніме мужчына разганяў сум, страляючы па вокнах суседзяў1

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй1

Дзяўчына падсела ў другі аўтобус у чарзе і прайшла мяжу Польшчы з Беларуссю ўсяго за паўсутак2

Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА15

«Пашкоджана — гэта нічога не сказаць». У Магілёве ўраган нарабіў бяды на дзясятку могілак

Пры Брэсцкай крэпасці ўжо два тыдні гараць вогнішчы. Людзі скардзяцца на дым і смурод

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сённяшняй селектарнай нарадзе паміж чыноўнікамі ўзнікла сварка. Лукашэнка не ведаў, каго падтрымаць

На сённяшняй селектарнай нарадзе паміж чыноўнікамі ўзнікла сварка. Лукашэнка не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць