Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ
Вядомы навуковец, загадчык аддзела Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў апублікаваў у фэйсбуку фота, зробленае на магіле акадэміка Яўхіма Карскага, што на пецярбургскіх Смаленскіх могілках.
Фота Мікалая Нікалаева
«Пасля канферэнцыі [«Санкт-Пецярбург і беларуская культура»] паехалі на Смаленскія могілкі, пакласці кветкі акадэміку Карскаму. Кругом усё так зарасло баршчэўнікам, што не відаць помніка — толькі вяршыня крыжа. Баязлівыя ўдзельнікі цырымоніі не дазволілі мне і Міколу Сакалову парэзаць баршчэўнік — праўда, мы некалькі каліў паламалі нагамі і парасонамі і кветкі да помніка ўсё ж паклалі», — напісаў Мікалай Нікалаеў.
Магіла Яўхіма Карскага ў 2021 годзе. Фота Аляксея Ластоўскага
Акадэмік Яўхім Карскі (1861—1931) — лінгвіст, этнограф, філолаг-славіст і гісторык, якога справядліва лічаць адным з заснавальнікаў навуковага беларусазнаўства. Ён аўтар шматтомнай фундаментальнай працы «Беларусы» (т. 1—3, 1903—1922), якая да сённяшняга дня з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц па гісторыі і структуры беларускай мовы, фальклору і этнаграфіі.
Чытайце таксама:
Як назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам
Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам