БЕЛ Ł РУС

Ізраіль паведаміў пра новыя ракетныя абстрэлы з боку Ірана

24.06.2025 / 11:9

Nashaniva.com

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац заявіў пра парушэнне рэжыму спынення агню Іранам і даручыў вайскоўцам нанесці новыя ўдары па Тэгеране.

Фота: Baz Ratner / AP

Я даў указанне Арміі абароны Ізраіля адказаць на парушэнне Іранам рэжыму спынення агню магутнымі ўдарамі па аб’ектах рэжыму ў цэнтры Тэгерана», — заявіў Кац.

Раней прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль згадзіўся на спыненне агню з Іранам. Пра перамір’е абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У суботу ЗША ўступілі ў канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, абстраляўшы ядзерныя аб’екты Ірана.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню

Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам

Каментары да артыкула