Свет66

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем

Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што Ізраіль і Іран звярнуліся да яго «амаль адначасова» з гатоўнасцю да міру.

Дональд Трамп, фота: Joe Raedle / Getty Images

«Ізраіль і Іран прыйшлі да мяне амаль адначасова і сказалі: «Мір». Я ведаў, што час прыйшоў», — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

Паводле яго слоў, абедзве краіны чакаюць «любоў, мір і росквіт» у будучыні.

«Яны могуць шмат набыць, але таксама шмат страціць, калі сыйдуць з праведнага і сапраўднага шляху», — дадаў амерыканскі прэзідэнт.

У заяве Трампа гаварылася, што перамір’е пачнецца праз некалькі гадзін (прыкладна а 7-й раніцы па Мінску).

Высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі сказаў тэлевізійнай кампаніі CBS, партнёру Бі-бі-сі ў ЗША, што Ізраіль і Іран пагадзіліся на спыненне агню, аднак ніводны з бакоў пакуль не выступіў з афіцыйнай заявай.

Трамп напрамую звязаўся з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху, і той пагадзіўся на перамір’е пры ўмове, што Іран не будзе працягваць атакі, паведамляе CBS.

Паводле звестак суразмоўцы тэлевізійнай кампаніі, пагадненне аб перамір’і было дасягнута пасля таго, як віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Стыў Уіткаф звязаліся з Тэгеранам праз прамыя і ўскосныя каналы.

Тэгеран першапачаткова не даў афіцыйнага адказу на заяву Трампа аб спыненні агню.

Іранскія СМІ, у тым ліку дзяржаўныя, у сваіх паведамленнях назвалі гэта «заявай» Трампа — пакуль ухіляючыся ад прамога прызнання.

Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы заявіў, што на дадзены момант няма ніякага пагаднення аб спыненні агню з Ізраілем, але калі ізраільскі бок спыніць атакі, то Тэгеран таксама гатовы спыніць абстрэлы.

«На дадзены момант НЕ ІСНУЕ ніякага «пагаднення» аб спыненні агню або баявых дзеянняў. Аднак, калі ізраільскі рэжым спыніць сваю незаконную агрэсію супраць іранскага народа не пазней за 4-ю раніцы па тэгеранскім часе, мы не маем намеру працягваць нашы адказныя дзеянні пасля гэтага», — напісаў Арагчы ў сацсетцы X.

Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне аб спыненні баявых дзеянняў будзе прынята пазней.

Ізраільская армія, у сваю чаргу, паведамляе пра некалькі запускаў ракет з Ірана.

Паводле звестак ЦАХАЛ, «сістэмы супрацьпаветранай абароны працуюць, каб перахапіць пагрозу».

Каментары6

  • Сігога
    24.06.2025
    Нешта, відавочна што пайшоў касаад - лука прагнуўся і цяпер трэба новую метадычку.
  • Filipp
    24.06.2025
    Калі так, запіша на свой рахунак спыненне гэтай вайны.
  • Отец Засандалий
    24.06.2025
    И что в сухом остатке? Позор, кровь и хаос.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць