БЕЛ Ł РУС

Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс

24.06.2025 / 13:9

Nashaniva.com

Аналізуючы сітуацыю з фэйкавымі абвінавачваннямі ў бок Паўла Лібера, якія з падачы непаўналетняга хлопца распаўсюджваў сам Пятрухін, блогер перадусім бачыць віну «Белпола».

Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін падчас выступу на Сходзе неабыякавых у Варшаве закрануў кейс 17-гадовага стартапера Аляксея Бурбіцкага.

Пятрухін прызнаў, што юнак быў выкарыстаны спецслужбамі.

Нагадаем, у маі 2025 года Сяргей Пятрухін раскручваў тэму нібыта ўзлому базы «Новай Беларусі». Гэту інфармацыю яму даў 17-гадовы стартапер Аляксей Бурбіцкі. Хлопец даводзіў, што працаваў у камандзе «Новай Беларусі», і расказваў, што калі стваральнік праекта Павел Лібер даведаўся пра гэты ўзлом, то нібыта загадаў усім маўчаць.

Пасля выявілася, што Бурбіцкі не працаваў у Лібера, дый узлому базы карыстальнікаў не было — спецслужбы сабралі адкрытыя звесткі пра беларускія бізнэсы, якія адкрыліся ў эміграцыі, і тэрарызуюць прадпрымальнікаў.

На абарону Бурбіцкага кінулася прапаганда, на дзяржаўных тэлеканалах паказалі фільм пра «Новую Беларусь», у якім згадвалі і Пятрухіна.

У сваім выступе на Сходзе неабыякавых Пятрухін згадаў кейс Бурбіцкага. Але загаварыў не на тэму сваёй адказнасці за публікацыю фэйкаў, а прывёў гэту гісторыю ў якасці прыкладу неэфектыўнай, на яго думку, працы «Белпола».

«Замест працы па дэаноне бацькоў непаўналетняга юнака, які быў выкарыстаны спецслужбамі, «Белполу» можа, [варта] было заняцца чымсьці рэальна дзейсным у дадзены момант?» — заявіў блогер.

Чытайце таксама:

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы

Каментары да артыкула