Грамадства3333

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Баранавіцкі падлетак з сям'і, звязанай з сілавікамі, выдаў сябе за праграміста «Новай Беларусі» і разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным выставіў абвінавачванне Паўлу Ліберу, прыкрыўшыся сфабрыкаванымі скрыншотамі. Расказваем дэталі феерычнай гісторыі.

Блогер Сяргей Пятрухін выступіў з гучным выкрыццём, атакаваўшы айцішніка Паўла Лібера ў сваім новым выпуску. На пару з Пятрухіным у кадры з’явіўся ўраджэнец Баранавіч Аляксей Бурбіцкі, якому яшчэ месяц да 18-годдзя.

Аляксей Бурбіцкі. Фота з яго старонкі ў інстаграме.

Сяргей Пятрухін дзякуе хлопцу, які «адкрыта пагадзіўся распавесці аб праблеме, не хаваючы твару». 

«З 2024 года я працаваў у праграме Паўла Лібера «Новая Беларусь», — пачынае падлетак, які ў названым годзе толькі выпусціўся са школы. Свае ўяўныя абавязкі ён апісвае абстрактнай фразай: «Адміністраванне асобных блокаў і распрацоўка невялікіх праграмных модуляў».

Бурбіцкі дадае, што «валанцёрыў за невялікія грошы» да моманту, пакуль яго не выгналі, таму што ён даведаўся нязручную праўду.

Калі скараціць гісторыю, то 6 студзеня 2025 года на электронную пошту «Новай Беларусі», да якой нібыта быў доступ і ў Бурбіцкага, прыйшоў ліст з патрабаваннем выплаты аднаго біткойна за вяртанне доступу да праграмы: маўляў, усе персанальныя даныя былі выкрадзеныя хакерамі, людзі ў Беларусі аказаліся ў небяспецы. 

Бурбіцкі патрабаваў галоснасці, але Павел Лібер нібыта пад пагрозай дэпартацыі з Польшчы забараніў яму (і неназваным іншым) выносіць сітуацыю ў публічную сферу, а потым, каб схаваць сляды, перайменаваў праграму з «Новай Беларусі» ў «Svae». 

Бурбіцкі намякае, што Лібер грошы хакерам усё ж такі заплаціў. «Параіўшыся са сваімі куратарамі», — тлумачыць логіку дзеянняў Лібера хлопец.

Увесь тэкст, напісаны пратакольнай мовай, ён зачытаў з экрана, сваімі словамі хлопец не сказаў нічога. «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін не задаў яму ніводнага ўдакладняючага пытання, нават у відавочна тонкіх месцах.

Сваю гісторыю Бурбіцкі падмацаваў сфабрыкаванымі скрыншотамі перапіскі з Ліберам і ягоным братам. 

Можна было б скончыць гэтую гісторыю каментарыем самога Паўла Лібера, які тлумачыць, што Бурбіцкі ніколі не працаваў, не валанцёрыў і не быў побач з «Новай Беларуссю», а прыведзеная інфармацыя аб узломе лёгка правяраецца — у «Новай Беларусі» проста няма чаго ўзламваць, сама логіка платформы ў тым, каб беларускі бізнэс за мяжой пакідаў звесткі пра свае паслугі, а эмігранты ведалі, дзе купляць у сваіх. 

Чытайце: 17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае

Але ёсць іншыя займальныя падрабязнасці пра маладога стартапера.

Няпростая сям’я

Хто такі гэты Аляксей Бурбіцкі? Чым ён займаецца ў Польшчы? Для чаго вырашыў абылгаць Лібера? Некаторыя адказы могуць даць падрабязнасці ягоных прыгодаў у Варшаве, а таксама інфармацыя «Белпола», «Байпола» і аналіз сацыяльных сетак ягоных сваякоў. 

Хлопец нарадзіўся ў Баранавічах у чэрвені 2007 года ў сям'і прадпрымальніка Сяргея Бурбіцкага і падатковага інспектара Святланы Бурбіцкай (Чарняўскай). 

Летам 2022-га будучы «валанцёр» «Новай Беларусі» скончыў 9 клас школы №17 горада Баранавічы. Фота: Аднакласнікі

Чым цяпер займаецца Святлана, незразумела, а Сяргей зарабляе вырабам раставых кветак у Баранавічах.

У іх таксама ёсць старэйшы сын Павел, які жыве ў Варшаве. Павел Бурбіцкі аказвае паслугі па перавозцы пасылак з Польшчы ў Беларусь і Расію, а таксама — па перавозцы жывёлаў як польскі індывідуальны прадпрымальнік з гандлёвай маркай PetsTrans. Гэтай дзейнасцю Павел заняўся вясной 2022-га. Павел наведвае канферэнцыі перавозчыкаў у Расіі. 

Агулам сям'я Бурбіцкіх вялікая, і большасць мужчын старэйшага пакалення выбралі службу ў войску. 

Адзін з дзядзькаў па бацьку — Аляксандр Бурбіцкі — падпалкоўнік міліцыі запаса, служыў у Ляхавічах. На пенсію выйшаў у 2016-м. 

Аляксандр Бурбіцкі. Фота: Аднакласнікі

Іншы дзядзька, Рыгор Бурбіцкі, жыве ў Расіі і займаецца патрыятычным выхаваннем курсантаў расійскіх вайсковых вучэльняў. 

Рыгор Бурбіцкі з курсантамі, з двух гасцей сустрэчы ён справа. Фота: Аднакласнікі

Цётка Ганна Бурбіцкая паэт.

«Русская баба сильна и могуча, 
Вмиг улетает навозная куча. 
Каши наварит, барак уберет, 
а если бухнет, то и рыло набьет», — такімі радкамі яна суправадзіла сваё фота ў Аднакласніках за 2022 год. 

Ганна Бурбіцкая з аўтаматам у руках на баранавіцкай плошчы Леніна, 2022 год. Фота: Аднакласнікі

Апошні допіс, які лайкнула ў «Аднакласніках» мама юнага праграміста, 8 мая 2025-га, гэта парадны лук падпалкоўніка Ігара Вяткіна, да нядаўняга часу — вайскоўца галоўнай ваеннай інспекцыі Міністэрства абароны Беларусі і баранавіцкага вайсковага камісара, а цяпер, імаверна, «кадравіка» 558-га авіярамонтнага завода. 

Ігар Вяткін, былы баранавіцкі ваенкам. Фота: Аднакласнікі

Ігар Вяткін, мяркуючы па ягонай актыўнасці, з'яўляецца даўнім і блізкі сябрам сям'і Бурбіцкіх: ён адзначыў падабайкамі многія сямейныя фота. Службу Вяткін пачынаў як супрацоўнік палітаддзела ВЧ 52735

У 2020—2022 гадах ніхто з Бурбіцкіх не затрымліваўся і не меў адміністрацыйных пратаколаў. 

Як жа самы малодшы з іх прыйшоў да «антыдзяржаўнай» дзейнасці ў «Новай Беларусі»? Бо па цяперашнім беларускім рэпрэсіўным заканадаўстве праца Аляксея Бурбіцкага на «экстрэмісцкае фармаванне» можа скончыцца крымінальнай справай на яго.

Цяпер, разумеючы кантэкст, можна засяродзіцца і на сапраўднай актыўнасці маладога «выкрывальніка Лібера».

Спроба дэананімізаваць маркетолагаў «Новай Беларусі»

Калі і як непаўналетні Аляксей Бурбіцкі апынуўся ў Варшаве — незразумела. У 2015 годзе — зусім малым, — ён пачаў весці старонку ў інстаграме, якую потым закінуў і завёў новую, якая цяпер увогуле пустая. 

1 верасня 2022 — Аляксей Бурбіцкі пры парадзе ідзе ў свой 10 клас. Фота: Фэйсбук

Але вясной 2025-га з’явіўся ІТ-прадпрымальнік, стартапер з прэтэнзіяй на еўрапейскі рынак, «стваральнік будучыні» Aleksy Burbicki

У чым была задума стартапа? У стварэнні маркетплэйса, барахолкі для рускамоўных у Еўропе, EuroMarket.

Ці быў, уласна кажучы, сам стартап? Не, ніякага тэхнічнага рашэння не было, былі толькі карцінкі з апісаннем ідэі. 

З гэтымі карцінкамі Бурбіцкі пайшоў у Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, расказаў пра вялікую каманду распрацоўшчыкаў па ўсёй Еўропе, з адной мэтай — каб там яму дапамаглі пазнаёміцца з праграмістамі і маркетолагамі «Новай Беларусі». 

Прадукты ж падобныя, маўляў, спатрэбіцца парада і экспертыза. 

«Перадусім яму патрэбны былі маркетолагі, якія прасоўвалі дадаткі «Новая Беларусь» і Svae», — кажа адзін са сведкаў камунікацыі з Бурбіцкім.

Бурбіцкі папрасіў пляцоўку для прэзентацыі стартапа, запрасіў туды супрацоўнікаў «экстрэмісцкага фарміравання», каб правесці прэзентацыю свайго неіснуючага прадукта.

Яна прайшла 18 красавіка 2025 года ў Варшаве. 

«Ніхто з цікавых яму людзей не прыйшоў, але сам Бурбіцкі прыйшоў з… фатографам», — дадаў суразмоўца «Нашай Нівы». 

Здымкаў фатографа мы не маем, запісаўся на сустрэчу ён як Yaraslau Zhda. 

Апроч гэтых двух людзей і супрацоўнікаў «Хаба», на сустрэчы больш нікога не было. 

Пра сябе 17-гадовы Аляксей расказваў у сацсетках, што выехаў з Беларусі, «таму што ўцякае ад прызыву ў войска».

Адначасова з гэтым хлопец бамбіў сацыяльныя сеткі Паўла Лібера, каб той з ім сустрэўся і выслухаў. Той адказаў, што стартапаў не ацэньвае.

«Наша Ніва» таксама звярнулася па дадатковы каментар да самога Аляксея. Ён адмовіўся адказваць на пытанні рэдакцыі:

«Усё, што ў мяне было, я ўсё расказаў Сяргею Пятрухіну, якому давяраю. Больш мне дадаць няма чаго. Усе доказы я яму таксама даў».

Адмовіўся ён і пацвердзіць факт ліставання з Паўлам Ліберам.

Трэба адзначыць, што першымі гісторыю нібыта ўзлому «Новай Беларусі» напачатку 2025-га сталі распаўсюджваць каналы, звязаныя з беларускай міліцыяй, а таксама блогер-канспіролаг Кандраценка (Вірус). Тады гэту інфармацыю абверглі, але новае жыццё гэтаму ўкіду даў Сяргей Пятрухін. 

Каментары33

  • Артур Гайко
    19.05.2025
    Добра, што выцечкі не было. Верым толькі вам.
  • Берасць
    19.05.2025
    Якія ўбогія гэтыя патугі абмазаць апазіцыю. І якія беспрынцыпныя гэтыя Вірус і Пятрухін. Ну Вірус то яшчэ ясна: судзімы элемент. А Пятрухін чаго пэцкаецца? Быў палітвязнем - а цяпер ва ўслужэнні ў тых, хто яго садзіў, фактычна.
  • Filipp
    19.05.2025
    Як я і думаў, а як Пятрухін на гэта павеўся?

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?8

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

Кіраўніцтва Грузіі напісала Трампу абразлівы ліст, калі той заступіў на пасаду6

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі80

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме5

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?8

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць