БЕЛ Ł РУС

«Вынік 30-гадовага кіравання». Беларуска абурылася цэнамі на грушы

24.06.2025 / 17:26

Nashaniva.com

Жыхарка Гомеля Наталля зайшла ў краму «Еўраопт», каб купіць беларускія грушы, але не знайшла ніводнай. Усе былі замежныя: з Бельгіі, Паўднёвай Афрыкі і Аргенціны, піша BG.Media.

Наталля зняла відэа і выклала ў тыктоку, дзе паказала цэны: самыя дарагія — бельгійскія (8,49 рубля за кілаграм), астатнія — крыху таннейшыя (ад 7,49 да 7,69 рубля).

@nataliya_gomel Груши круглый год. Все можно купить в магазинах #груша #грушисразныхстран #грушибеларусь ♬ Aggressive, deep techno house(1477240) - Azure Glitch

Карыстальнікі ў каментарыях разышліся ў меркаваннях. Адныя абураліся высокімі коштамі і адсутнасцю беларускіх груш, кажучы, што гэта вынік 30 гадоў цяперашняй улады. Іншыя ж паставіліся з разуменнем: маўляў, чэрвень — не сезон для айчынных пладоў, таму грушы з-за мяжы — гэта нармальна.

Некаторыя беларусы пішуць, што лепш пачакаюць свайго ўраджаю, чым будуць купляць дарагую замежную садавіну. Іншыя жартуюць: маўляў, мяняем трактары на афрыканскія грушы.

У выніку — пакуль што беларусам застаецца чакаць жніўня, калі на паліцах з'явяцца свае грушы. І, можа быць, па больш даступных коштах — хоць гэта не гарантавана.

Чытайце таксама:

Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах

Мінгандлю ўгледзела на Камароўцы агуркі і памідоры па 40 рублёў і неадкладна прарэагавала

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

Каментары да артыкула