Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект, які прадугледжвае адказнасць за парушэнні ў пастаўках агародніннай прадукцыі для дзяржаўных патрэб.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях закон, які ўносіць змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яны датычацца парушэнняў, звязаных з пастаўкай гародніны і садавіны для дзяржаўных патрэб.
Як растлумачыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Марынa Лянчэўская, закон распрацаваны на выкананне лукашэнкаўскага ўказа №232 «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб».
Цяпер прадугледжваецца адказнасць:
за «непастаўку або недапастаўкі» плодаагародніннай прадукцыі з стабілізацыйных фондаў па дамове для дзяржпатрэб для пастаўшчыкоў;
за адсутнасць такой прадукцыі ў рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце ў міжсезонны перыяд — для нарыхтоўшчыкаў (гандлёвай сеткі).
За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжваецца штраф:
для фізічных асоб — ад 5 да 12 базавых велічынь (210 — 504 рублі);
для юрыдычных асоб — ад 20 да 200 базавых велічынь (840 — 8400 рублёў).
Хто будзе сачыць?
Складваць пратаколы змогуць прадстаўнікі мясцовых уладаў, Камітэта дзяржкантролю і МАРГ.
Разглядаць справы — адміністрацыйныя камісіі і эканамічныя суды.
Ленчэўская адзначыла, што на фоне нядаўняга дэфіцыту бульбы вясной гэтая мера дапаможа забяспечыць харчовую бяспеку і пазбегнуць дэфіцыту ў міжсезонны перыяд.
У гэтым годзе адсутнасць бульбы ў беларускіх крамах стала топ-навіною ў СМІ, пра гэта пісалі нават замежныя медыі.
Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць
«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас
Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу
«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы
Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію
Каментары
За наличие в магазинах выращенной государством мелкой картошки — штраф.
За, казалось бы, траву больше среднего размера 20 см — штраф.
[Зрэдагавана]