Грамадства

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

У Брэсцкай вобласці амаль усе (97%) фермерскія гаспадаркі займаюцца раслінаводствам — вырошчваюць бульбу, гародніну, садавіну і ягады. Асабліва актыўна пашыраюцца плантацыі ягад — штогод іх становіцца на 2—3% больш, піша БелТА.

Найбольшая ўвага надаецца клубніцам, чарніцам і малінам. Аднак вясновыя маразы і моцныя дажджы стварылі сур'ёзную пагрозу для ўраджаю. Фермеры прыклалі шмат намаганняў, каб захаваць яго і каб беларусы маглі частавацца смачнымі мясцовымі ягадамі.

Ягады з Брэсцкай вобласці прадаюцца не толькі ў рэгіёне, але і пастаўляюцца за мяжу. У мінулым годзе на экспарт пайшло прыкладна 6,4 тысяч тон чарніц, каля 6 тысяч тон клубніц і больш за 2 тысячы тон малін. Аднак сёлетнія неспрыяльныя ўмовы, уключаючы тры тыдні замаразкаў і залевы, могуць прывесці да зніжэння ўраджаю.

Сям’я Валенцюкоў з аграгарадка Астрамечава пад Брэстам шэсць гадоў таму вырашыла перайсці з офіснай працы на ягадны бізнэс. Раней Юлія працавала эканамістам у банку, а Дзмітрый — юрыстам у сельгаспрадпрыемстве. Яны пачалі з вырошчвання клубніц дома, а калі ўбачылі, што атрымліваецца, пашырылі справу. Рынак амаль не меў канкурэнцыі, а попыт на мясцовыя раннія клубніцы быў вялікі.

Цяпер у іх некалькі сартоў клубніц і малін, праца доўгая і складаная — ад пятай раніцы і да самага вечара. Асабліва цяжка падчас сезону або высадкі расады. Замаразкі гэтай вясной былі асабліва небяспечныя, але ім удалося захаваць каля 70—80% ураджаю дзякуючы накрыванню і апрацоўцы раслін.

Малінамі яны пачалі займацца пазней — з-за попыту ў крамах і замежных рынках, асабліва з Расіі. Валенцюкі ўпэўненыя, што калі ў Беларусі павялічыцца колькасць ягадных плантацый, то купец знойдзецца, бо людзі хочуць есці мясцовыя ягады, а не імпартныя. Прыярытэт — якасць, а не колькасць.

Клубнічны сезон сёлета пачаўся пазней, але працягнецца да канца чэрвеня, а некаторыя сарты — і да ліпеня. Аднак і пасля збору ўраджаю працы менш не становіцца: абразанне, высадка, догляд за раслінамі — усё цягнецца практычна круглы год. Адзіны адпачынак — у студзені.

У планах фермерскай сям’і — магчымасць пачаць вырошчваць у цяпліцах яшчэ і парэчкі або чарніцы. Хоць часам і ўзнікаюць сумневы з-за цяжкасцяў і адсутнасці выхадных, адступаць яны не збіраюцца — укладзена шмат грошай і сіл.

«Гэта вельмі цяжкая праца, але калі бачыш плён — гэта натхняе», — прызнаецца Юлія. Дапамагаюць у гаспадарцы і дзве дачкі, а таксама мясцовая моладзь, якая з задавальненнем падпрацоўвае на плантацыях.

З-за няпростых умоў гэтага сезона цэны на клубніцы вагаюцца, але берасцейцы не адмаўляюць сабе ў задавальненні паласавацца свежымі і смачнымі мясцовымі ягадамі.

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць