«Белавія» вяртае звыклы маршрут палёту ў Дубай
Авіякампанія «Белавія» вяртаецца да стандартнага маршруту з Мінска ў Дубай. Цяпер рэйсы зноў адбываюцца без тэхнічнай пасадкі — дзякуючы адкрыццю новых участкаў паветранай прасторы над шэрагам краін.
Як паведамілі ў прэс-службе перавозчыка, палёт цяпер займае 6 гадзін 30 хвілін замест ранейшых 9,5 гадзіны.
Раней, калі паветраная прастора над Іранам была закрытая, самалёт мусіў рабіць вялікі аблёт і сядаць для дазапраўкі ў Ташкенце. Гэта значна павялічвала час у дарозе.
Найбліжэйшы рэйс у Дубай па новым (скарочаным) маршруце запланаваны на нядзелю, 29 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Flydubai вяртае рэйсы з Дубая ў Мінск, аднак з дазапраўкай у Самары