Грамадства11

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai

«Беларускія турысты засталіся без вылету».

Беларуска разам з сынам прыляцела ў Дубай 4 чэрвеня рэйсам авіякампаніі Fly Dubai, зваротны білет у Мінск быў аформлены на 14 чэрвеня. Аднак у дзень вылету рэйс быў адменены, і з гэтага моманту пачаліся праблемы з вяртаннем дадому, піша Onliner.by.

Паводле слоў турысткі, пуцёўка была набыта праз беларускага турагента, тураператар — «Русский экспресс», бок у Дубаі — Al Khalidia. Адразу пасля адмены рэйса сям’і паабяцалі працягнуць пражыванне ў гатэлі, але замест пяцізоркавага гатэля іх перасялілі ў чатырохзоркавы, і браніраванне аформілі ўсяго на адзін дзень. Пошук новага варыянта заняў шмат часу з-за затрымак у камунікацыі паміж тураператарам і гатэлем.

— Нам казалі, што ў найбліжэйшы час нас адправяць у Мінск. Затым пачалі прапаноўваць рэйсы ў Маскву і Самару, але пацвердзіць ніводзін не ўдалося. Мы з беларускім агентам прасілі разгледзець любыя маршруты з магчымасцю даехаць да Мінска самастойна. Аднак у Fly Dubai адмовіліся саджаць беларускіх турыстаў на рэйсы, што вылятаюць у расійскія гарады, — кажа жанчына.

Па яе словах, расійскіх турыстаў актыўна вывозяць — працуюць рэйсы Fly Dubai у Самару, Маскву, Санкт-Пецярбург, а таксама борты «Аэрафлота» і «Пабеды».

— А беларускія турысты засталіся без вылету. Fly Dubai прыпыніла палёты ў Мінск, а на рэйсы ў РФ беларусаў не бяруць. Вылет абяцалі арганізаваць на 17 чэрвеня, але дакладнай інфармацыі няма. Консульства кажа: чакайце. Тураператар — таксама. Мы тэлефануем кожны дзень, просім працягнуць пражыванне, шукаем любыя варыянты. На шчасце, нам падоўжылі пражыванне ў гатэлі да 19 чэрвеня і ўключылі двухразовае харчаванне, за што мы ўдзячныя агенту. Але далей — невядомасць, — расказала турыстка.

Яна таксама падкрэсліла: з кожным днём застаецца ўсё менш грошай, узмацняецца страх застацца без даху над галавой.

— Гэту сітуацыю асвятляюць у прэсе менавіта пра расійскіх турыстаў і надаюць ёй увагу, бо іх затрымалася каля 5 тысяч чалавек. Але беларусаў таксама затрымалася вельмі шмат, і нас не вывозяць, у адрозненне ад іх.

Білеты да Мінска праз «Белавія» можна набыць толькі на 22 чэрвеня, і каштуюць яны ад 4800 рублёў.

Нагадаем, адмена рэйсаў Fly Dubai звязаная з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе. Кампанія не хоча выконваць аблёты зоны канфлікту або дазапраўкі і пакінула толькі маршруты на Маскву. Рэйсы ў Мінск адменены цалкам.

Каментары1

  • Вожык
    16.06.2025
    А так хваліліся сваім дубаем. Не горш за Еўропу казалі яны. А цяпер сядзіце там і глядзіце, як дзяржава дапамагае сваім грамадзянам за мяжой.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць