Грамадства

Flydubai вяртае рэйсы з Дубая ў Мінск, аднак з дазапраўкай у Самары

Рэйсы паміж Мінскам і Дубаем авіякампаніі Flydubai вярнуліся ў расклад сталічнага аэрапорта. Пра гэта сведчаць даныя анлайн-табло аэравакзала. некаторыя рэйсы пазначаны з прыпынкам у расійскай Самары.

Авіякампанія папярэдзіла турагентаў, што з 20 па 22 чэрвеня рэйс Дубай — Мінск будзе з дазапраўкай у Самары без высадкі пасажыраў. Палёт з Мінска ў Дубай прадугледжаны без дазапраўкі.

З Дубая самалёт будзе стартаваць у 18:15 па мясцовым часе, або ў 17:15 па мінскім. У беларускую сталіцу ён прыляціць у 3: 30. У выніку дарога зойме 10 гадзін.

Зваротны рэйс з Мінска будзе ў 4:30, прылёт у Дубай — у 13:00 па мясцовым часе, або ў 12: 00 па мінскім. Гэта 7,5 гадзіны ў дарозе.

На мінулым тыдні Flydubai прыпыніла палёты ў некалькі краін, уключаючы Беларусь, з-за Ірана-ізраільскага канфлікту.

Каментары

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць