15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню-сілавіку Аляксандру Кудрэвічу
Аляксандра Кудрэвіча асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, даведаўся Dissidentby. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Аляксандр Кудрэвіч
30 снежня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Любоў Сімахіна прызнала Аляксандра Кудрэвіча вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 356 ч. 2 — «дзяржаўная здрада, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказную пасаду, або асобай са статусам вайскоўца»;
- арт. 361-1 ч. 3 — «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім».
Ёсць звесткі, што мужчына працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі. Гэты орган падаў грамадзянскі пазоў аб спагнанні матэрыяльнай шкоды. Такую назву Дэпартамент крымінальнай разведкі МУС стаў насіць толькі ў красавіку 2024 года — да гэтага ён называўся Дэпартаментам забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.
11 сакавіка 2025 года апеляцыя пакінула прысуд без зменаў. Цяпер Аляксандр адбывае пакаранне ў калоніі №3 (Віцьба).
19 снежня 2024 года праваабаронцы прызналі Аляксандра Кудрэвіча палітвязнем.
Чытайце таксама:
За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі
Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей
«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»