Грамадства

Прызналі палітвязнямі яшчэ 23 чалавекі

19 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 23 чалавекі. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1299 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Дзмітрый Самсонаў, Юрый Аверкаў, Вячаслаў Бародзій, Валянціна Полаз, Мікалай Ласоўскі, Арцём Ліцевіч, Міхаіл Герасімчук, Сяргей Ціханаў, Мікалай Клок, Павел Шорахаў, Барыс Пухальскі, Іван Ліхалат, Іван Бародзіч, Сяргей Горлаў, Марэт Валюк, Святлана Якубовіч, Аляксандр Кудрэвіч, Юрыйс Ганінс, Марына Мышко, Андрэй Слізевіч, Ганна Курыс, Аляксандр Дарагакупец, Ігар Кузаўко.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1299 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

Ва Узбекістане больш за 2000 чыноўнікаў замяняюць штучным інтэлектам5

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі50

Сілавікі выдалі сваю версію справы афганца з ампутаванай рукой. Дадалі і ягоныя хвалебныя словы3

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову27

Залужны: Ніякіх выбараў падчас вайны быць не можа, не падыгрывайце ворагу16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць