БЕЛ Ł РУС

Чалы дасціпна пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата

27.06.2025 / 18:51

Nashaniva.com

20 чэрвеня, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што «там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша». Беларускі аналітык Сяргей Чалы у сваёй праграме на ютубе жартоўна абыграў гэта выказванне, звязаўшы яго з яшчэ адной нядаўняй навіной.

Сяргей Чалы

«Гэта найлепшая рэклама супрацьпяхотных мін, якую мне ўдавалася чуць у сваім жыцці», — заявіў Чалы.

Перад гэтым стала вядома, што пяць краін Усходняй Еўропы, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, выходзяць з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны. Такім чынам яны хочуць мець магчымасць выкарыстаць гэтыя міны для ўмацавання сваёй абароны на ўсходняй мяжы НАТА — ад Лапландыі ў Фінляндыі да Люблінскага ваяводства ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы

Каментары да артыкула