Свет5656

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Уладзімір Пуцін, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме 20 чэрвеня, заявіў, што лічыць усю Украіну расійскай, і не выключыў захопу Сумаў, патлумачыўшы гэта стварэннем «зонаў бяспекі».

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

«Наконт абласцей на Украіне, якія мы лічым сваімі. Я ўжо шмат разоў казаў, што лічу рускі і ўкраінскі народ адным народам на самай справе. У гэтым сэнсе ўся Украіна наша. … У нас ёсць такая старадаўняя не прымаўка, не прыпавесць, а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша», — заявіў Пуцін.

Таксама ён дапусціў захоп Расіяй Сумаў.

«У нас няма такой задачы забраць Сумы. Але ў прынцыпе я гэтага не выключаю», — сказаў расійскі кіраўнік.

Ён заявіў, што Расія стварае «зоны бяспекі» ўздоўж расейскай мяжы праз атакі ўкраінскіх войскаў. Паводле яго слоў, цяпер глыбіня «зоны бяспекі» ў Сумскай вобласці складае 8-12 км.

«[УСУ] узялі, залезлі да нас у Курскую вобласць. Страцілі там 76 тысяч чалавек. Гэта катастрофа для іх. Урэшце мы іх адтуль выбілі. Але яны пачалі ствараць пагрозу па ўсёй лініі судакранання. Да чаго гэта прывяло? У іх і так не хапае асабістага складу, а мы цяпер вымушаныя ствараць зону бяспекі», — сказаў Пуцін.

Каментары56

  • трэба вяртаць старога Маскоўскага хана на зямлю !
    20.06.2025
    трэба вяртаць старога Маскоўскага хана на зямлю !
    Ваенныя паразы і «перамогі» Маскоўскай 🇷🇺 імпэрыі (ўлуса) :

    1856 год — параза ад Брытаніі і Францыі
    1905 год — параза ад Японіі
    1917 год — параза ад Нямеччыны
    1920 год — параза ад Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі і ўсіх Балтыйскіх дзяржаваў
    1939 год — параза ад Фінляндыі
    1969 год — параза ад Кітая
    1989 год — параза ад Афганістану
    1989 год — параза ў Халоднай вайне
    1996 год — параза ад Чачні
    2022 год — параза ад Украіны
    2024 год — параза ў Сырыі
    Другую сусьветную вайну выйгралі ЗША/Брытанія, а тым часам афіцэраў Сталіна расстрэльвалі або адпраўлялі ў ГУЛАГі. Мільёны людзей трапілі ў ГУЛАГі, уключна з эмпэрцам Салжаніцыным.

    Адзіныя перамогі Масквы здараюцца толькі пры ўварваньні ў меншыя краіны:
    а) Вугоршчына 1956
    б) Чэхаславаччына 1968
    в) Малдова 1992
    г) Грузія 2008

    Маскоўская 🇷🇺 імпэрыя (ўлус) БЕЗ ШАНСАЎ
  • даведка
    20.06.2025
    Беларусь нога русского солдата истоптала вдоль и поперёк в феврале 2022 года...
  • Истину глаголишь,тупой путька.
    20.06.2025
    Где ступает нога русского солдата, это русская могила для россиян.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць