«Новая жалезная заслона». НАТА замініруе ўсю усходнюю мяжу ад Фінляндыі да Польшчы
Пяць краін Усходняй Еўропы, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, выходзяць з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны. Такім чынам яны хочуць мець магчымасць выкарыстаць гэтыя міны для ўмацавання сваёй абароны на ўсходняй мяжы НАТА — ад Лапландыі ў Фінляндыі да Люблінскага ваяводства ў Польшчы, піша The Telegraph.

Гэта рашэнне стала адказам на вайну ва Украіне, якая працягваецца ўжо чацвёрты год, і магчымую пагрозу ваеннага канфлікту з Расіяй у найбліжэйшыя 2—5 гадоў. Плануецца, што паведамленне аб выхадзе з канвенцыі будзе накіравана ў ААН ужо да канца чэрвеня, а з канца года пачнецца мініраванне патэнцыйна небяспечных участкаў.
У артыкуле адзначаецца, што Расія ніколі не далучалася да гэтай канвенцыі і працягвае нарошчваць запасы мін — больш за 26 мільёнаў, што значна больш, чым у іншых краін. Для параўнання: у Пакістана — 6 мільёнаў, у Кітая — 5 мільёнаў.
Улады краін Балтыі небеспадстаўна лічаць, што менавіта яны могуць стаць першымі мішэнямі з ліку краін НАТА. Літва баіцца, што Расія можа выкарыстаць чыгунку «Масква — Калінінград», якая праходзіць праз яе тэрыторыю, як падставу для «абароны сваіх грамадзян». Таксама ёсць рызыка, што Расія паспрабуе захапіць Сувалкскі калідор — стратэгічны адрэзак паміж Літвой і Польшчай.
Міністр абароны Літвы заявіў, што з часу далучэння да Атаўскай канвенцыі ў 2003 годзе сітуацыя з бяспекай у рэгіёне значна пагоршылася. Улады Літвы ўжо выдаткавалі 800 мільёнаў еўра на вытворчасць супрацьпяхотных і супрацьтанкавых мін і плануюць павялічыць выдаткі на абарону да 5,5% ВУП.
Фактычна цяпер на ўсходняй мяжы Еўропы фармуецца новая «жалезная заслона» — толькі ўжо ў выбухованебяспечным варыянце.
Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную трактоўку 5-га артыкула НАТА
«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы
Расія можа напасці на Еўропу ўжо ў 2027 годзе
Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны
Залужны: НАТА сёння не мае моцы. Пятага артыкула там няма і не будзе
Каментары