БЕЛ Ł РУС

У беларускіх ВНУ выдзяляюць 1000 бюджэтных месцаў для расіян

30.06.2025 / 16:26

Nashaniva.com

У 2025 годзе беларускія ўніверсітэты выдзеляць каля 1000 бюджэтных месцаў для расійскіх абітурыентаў, якія здалі Адзіны дзяржаўны экзамен. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец пасля перамоў паміж прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным і міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерыем Фальковым.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся, — сумесная падрыхтоўка кадраў, роўныя ўмовы для студэнтаў і акадэмічная мабільнасць. З 2026/2027 навучальнага года плануецца запуск сумесных адукацыйных праграм паміж вядучымі ўніверсітэтамі дзвюх краін — у Беларусі гэта БДУ, БНТУ, БДУІР, у Расіі — МДТУ імя Баумана.

Беларускія ўніверсітэты ўжо другі год запрашаюць расійскіх выпускнікоў паступаць на бюджэтныя месцы па выніках ЕГЭ. У гэтым годзе больш за 30 устаноў адукацыі гатовыя прыняць прыкладна тысячу расійскіх абітурыентаў.

Расійскія студэнты таксама могуць паступаць па агульным конкурсе разам з беларускімі, але ў гэтым выпадку трэба здаваць ЦТ.

Акрамя таго, з наступнага года плануецца абмен прафесарамі — прыкладна па 50 з кожнай краіны будуць чытаць лекцыі і праходзіць стажыроўкі ў вядучых універсітэтах Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна

Лукашэнка правёў нараду наконт уступнай кампаніі

Школьныя падручнікі па сацыяльна-гуманітарным цыкле рэцэнзуе БПЦ

Міністр адукацыі расказаў, хто будзе адказваць за захаванасць мабільнікаў, якія будуць забіраць у школьнікаў

Іванец расказаў пра двайныя дыпломы беларускіх выпускнікоў і чаму праблемна прызнаваць польскую і літоўскую адукацыю

Каментары да артыкула