Грамадства66

Іванец расказаў пра двайныя дыпломы беларускіх выпускнікоў і чаму праблемна прызнаваць польскую і літоўскую адукацыю

Міністр адукацыі Андрэй Іванец, выступаючы ў праграме «Скажи не молчи» на тэлеканале «Беларусь 1», разважаў пра праблему атрымання вышэйшай адукацыі выпускнікамі беларускіх школ за мяжой.

Андрэй Іванец

Чыноўнік сцвярджае, што атрымаць беларусу адукацыю за мяжой — гэта не сорамна і не страшна, але важна вярнуцца ў Беларусь і прымяніць атрыманыя веды на радзіме. 

Андрэй Іванец падкрэсліў, што галоўны стымул, каб выпускнікі заставаліся вучыцца ў Беларусі, — гэта павышэнне якасці айчыннай адукацыі. З якой і так усё, маўляў, у парадку, бо з пераможцаў алімпіяд у 2024 годзе 85% працягнулі навучанне ў Беларусі, і ведамства цяпер вывучае, куды накіраваліся астатнія 15%.

Зрэшты, і так вядома, што многія абітурыенты выбіраюць расійскія ВНУ, напрыклад, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ), Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ) імя Баўмана і іншыя. І ў гэтым кантэксце Беларусь і Расія распрацоўваюць сумесныя адукацыйныя праграмы. Напрыклад, БДУ супрацоўнічае з МФТІ, а БНТУ — з МДТУ.

Па гэтых праграмах, па словах Іванца, студэнты змогуць вучыцца і ў Беларусі, і ў Расіі, атрымліваючы дыпломы абедзвюх краін. Гэта, маўляў, дазволіць выкарыстоўваць магчымасці расійскіх ВНУ і спрыяць развіццю спецыялістаў у Беларусі.

У той жа час да прызнання ў Беларусі вышэйшай адукацыі, якая даецца ў польскіх і літоўскіх ВНУ, міністр ставіцца скептычна. У ведамства, маўляў, звяртаюцца выпускнікі польскіх і літоўскіх універсітэтаў з просьбай прызнаць іх дыпломы для працы ў Беларусі, але параўнанне вучэбных праграм не дае гэтага зрабіць.

Па словах Андрэя Іванца, бываюць выпадкі, калі праграма ў замежным універсітэце ахоплівае толькі каля паловы таго, што вывучаецца ў Беларусі. У такіх сітуацыях дыплом не прызнаецца. І ў некаторых выпадках нібыта прасцей зноў паступіць у беларускую ВНУ, напрыклад, на завочнае навучанне, чым «дапрацоўваць» тых спецыялістаў, што прыехалі з Польшчы ці Літвы.

Каментары6

  • Надежда
    17.04.2025
    Малой, ты дурак?
  • Найперш не галасі!
    18.04.2025
    СССР рыхтаваўся да сусветнай вайны , іншага клопату ня меў. На гэта і была скіраваная ўся вышэйшая адукацыя. На вайну яна і працавала.
    Сёння не вызначаныя ні мэты, ні ідэалогія.
    "дайце крэдыт, каб заплаціць крэдыт і яшчэ адкласці ў арабскі сейф" гэта слабавата для мэтаў дзяржаўнага будаўніцтва і адпаведна не патрабуе забеспячэння адукацыяй. Таму нашая вышэйшая школа даўно гуляе. Рытуальна жуюць псеўданавуковую жвачку часоў Сталіна-Брэжнева, ну і годзе, абы ціха.
    Канешне і форма і змест адрозніваюцца ад сусветнай адукацыі, і ўсё далей і далей выпадаем пад адхон.
  • Veverka obecná
    18.04.2025
    "когда программа в зарубежном университете охватывает лишь около половины того, что изучается в Беларуси". Если бы я знала, что моих детей с руками отберут после чехских вузов в Bayer за 7000$ - я бы отправила их ещё раньше

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць