Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна
Міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што бацькі самі могуць вырашаць, дзе набываць школьную форму для сваіх дзяцей. Змен у правілах адносна школьнай формы сёлета няма, піша БелТА.

Закон аб адукацыі прадугледжвае, што вучні павінны апранацца ў дзелавым стылі. У пастанове Міністэрства адукацыі вызначана, якія элементы адзення ўваходзяць у гэты стыль — напрыклад, пінжак, штаны, спадніца, кашуля, туфлі і іншае.
Канкрэтны варыянт формы вызначае школа і публікуе яго на сваім сайце, але бацькі могуць купляць неабходныя рэчы там, дзе ім зручна — у краме, на маркетплэйсе, у інтэрнэце або на школьных кірмашах. Прымусовыя патрабаванні купляць форму ў пэўнага вытворцы — неабгрунтаваныя, падкрэсліў Андрэй Іванец.
Штогод разам з «Беллегпрамам» ствараецца каталог школьнай формы — з сотнямі мадэляў дзелавога стылю для вучняў рознага ўзросту. Ён можа дапамагчы як бацькам, так і школам выбраць форму, якая ім падыходзіць.
«Беллегпрам» зацвердзіў узоры школьнай формы на новы навучальны год ФОТЫ
Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць
Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ
У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна
Каментары