БЕЛ Ł РУС

Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным

1.07.2025 / 21:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 1 ліпеня ўпершыню за тры гады правялі тэлефонную размову. У Крамлі пацвердзілі, што гутарка адбылася, тое ж зрабілі ў Елісейскім палацы ў Парыжы.

Як паведамляецца, размова працягвалася больш за дзве гадзіны.

Паводле французскага выдання Le Monde, Макрон заклікаў Пуціна як мага хутчэй спыніць агонь ва Украіне. У адказ Пуцін зноў абвінаваціў Захад у тым, што той шмат гадоў фармаваў ва Украіне «антырасійскую пляцоўку» і цяпер зацягвае вайну.

Таксама бакі абмяркоўвалі іранскую ядзерную праграму. Абодва палітыкі выказаліся за тое, каб вырашаць гэты канфлікт палітычна-дыпламатычнымі метадамі.

Макрон падкрэсліў, што Францыя падтрымлівае незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і яшчэ раз запатрабаваў неадкладнага спынення агню.

Паводле паведамлення агенцтва France Press, Макрон мае намер і далей падтрымліваць кантакт з Пуціным.

Паведамляецца таксама, што пасля кантакту з Пуціным Эмануэль Макрон патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і пераказаў яму змест размовы.

Чытайце таксама:

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін

Макрон заклікаў ЗША ўвесці санкцыі супраць Расіі, калі яна не гатовая да міру

Макрон атрымаў па твары ад жонкі

Каментары да артыкула