Свет33

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну

НАТО больш не будзе апублічваць падрабязнасці пра пастаўкі зброі ва Украіну. Такое рашэнне прынята для таго, каб ускладніць Расіі планаванне ваенных аперацый. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі трох краін альянсу напярэдадні саміту, які адбудзецца ў Гаазе 24—26 чэрвеня, піша The Moscow Times.

Фота: Pierre Crom/Getty Image

Гэта не першы выпадак засакрэчвання даных: Германія ўжо спыніла публікаваць звесткі аб перадачы Украіне дальнабойных ракет Taurus, а пазней і ўвогуле засакрэціла ўсю інфармацыю, якая тычыцца вайсковай дапамогі.

«Спачатку мы выкладалі ўсё, нават колькасць ракет і снарадаў. Потым зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну, а не грамадству», — расказаў нямецкі дыпламат.

Паводле крыніц The Moscow Times, у НАТА растуць перасцярогі, што Расія скарыстоўвае празмерную адкрытасць альянсу. Увесь змест публічных выступаў і прэс-канферэнцый амаль імгненна з’яўляецца ў тэлеграм-каналах, якія, як адзначаецца, уважліва сочаць за інфармацыяй.

Асаблівую цікавасць расійскія СМІ праяўляюць да сустрэч міністраў з прадстаўнікамі Украіны — напрыклад, пасля перамоў з міністрам абароны Рустэмам Умеравым, калі НАТА вырашыла выдзеліць Кіеву €20 мільярдаў вайсковай дапамогі на 2025 год.

Крыніцы адзначаюць, што расійскія тэлеканалы актыўна аналізуюць заявы НАТА і падаюць іх у спрыяльным для Крамля святле. Таксама выкарыстоўваецца тактыка дыскрэдытацыі заходніх лідараў праз дэзынфармацыю: напрыклад, супраць прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера распаўсюджваліся фэйкі, у тым ліку спробы прадставіць звычайную сурвэтку як пакет з наркотыкамі.

Гэта частка больш шырокай інфармацыйнай стратэгіі Крамля, якая накіраваная на стварэнне скандалаў і падрыў даверу да краін, што падтрымліваюць Украіну.

Каментары3

  • Барадзед
    17.06.2025
    Раша на пределе своих возможностей. Ещё бы нефть подешевела.
  • Фэйспал
    17.06.2025
    Чаго яны там такія тугадумы?! Каб зразумець такія простыя рэчы ім спатрэбілася амаль 3,5 гады 🤦🏼‍♂️
  • смех і грэх
    17.06.2025
    Бо сорамна прызнацца, як мала яны даюць

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць