Чаму жанчыны менш нараджаюць? Адна з прычын — даволі прагматычная
Раней эканаміст Леў Львоўскі спрагназаваў: калі трэнд на нізкую нараджальнасць не зменіцца, у Беларусі застанецца прыкладна 3 мільёны чалавек. Чаму жанчыны ўсё менш нараджаюць?
Як заўважае доктар Андрусь Белавешкін у новым выпуску ТОКу, трэнд на змяншэнне нараджальнасці пачаўся стагоддзе таму і гэтаму ёсць тлумачэнне:
«Я думаю, што гэта такая самарэгуляцыя папуляцыі. Таму што асабліва пасля Другой сусветнай вайны ўсе пачалі нараджаць менш. І адно з пытанняў — таму што дзеці перасталі быць эканамічна выгаднымі. Таму што, калі мы кажам пра нейкія архаічныя грамадствы, дзеці — гэта выгадна. Яны працуюць, прыносяць грошы. Мець шмат дзяцей — гэта добра, гэта шлях да багацця.
Зараз гэта шлях да беднасці, таму што яны толькі адымаюць грошы і нічога ўзамен не вяртаюць. Таму, акрамя ўсяго, тут ёсць відавочнае эканамічнае пытанне, якое існуе.
Атрымоўваецца, што зараз толькі даволі багатыя людзі і бедныя больш заводзяць дзяцей. Таму што адныя могуць, а другім гэта выгадна з-за дапамог, [якія выплачваюцца] як у еўрапейскіх краінах. Яны на гэтым могуць зарабіць, у нейкім сэнсе».
Калі ж гаварыць пра сучасную Беларусь, то, на думку Белавешкіна, падзенне нараджальнасці тлумачыцца псіхалагічным станам грамадства ва ўмовах палітычнай нестабільнасці:
«У часы стрэсу нараджаць нельга. Таму сур'ёзны псіхалагічны стрэс можа прыводзіць да інфертыльнасці — немагчымасці зацяжарыць. І гэта нармальная біялагічная рэакцыя. Ненармальна з пункту гледжання біялогіі, калі будучае такое незразумелае і небяспечнае, цяжарыць».
Чытайце таксама:
Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць
У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?
Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць