БЕЛ Ł РУС

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

23.07.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Трапіць з мора дамоў жанчына з дзвюма дочкамі змагла на шэсць гадзін пазней, чым планавала.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра непрыемную сітуацыю, якой скончыўся адпачынак, беларуска Карына расказала ў тыктоку. Сёлета яна з сёстрамі і дзвюма сваімі дочкамі, малодшай з якіх два гады, вырашыла паехаць на мора — у расійскі пасёлак Лазараўскае (гэта ля Сочы).

Туды і назад кампанія ехала на цягніку, бо квіткі адчувальна танейшыя за квіткі на самалёт. Шлях даволі складаны, бо займае каля двух сутак. Але па дарозе дамоў жанчыну чакала дадатковае выпрабаванне.

Цягнік Адлер — Гомель/Мінск выехаў увечары 18 ліпеня. Але ўжо на наступны дзень ён вымушаны быў спыніцца праз тое, што падчас атакі беспілотнікаў іх абломкамі была пашкоджана кантактная сетка на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці. Рух цягнікоў на перагоне Ліхая — Замчалава спынілі.

@malisandra_ Хочется пожелать мирного неба и чтоб все доехали домой. Мы уже дома, дорога уже даже забылась. Сначала было тяжело , люди ругались. Кто-то просился курить , кто-то чтоб включили кондиционер. После обеда все поняли ,что ничего не изменить и успокоились. Когда проезжали другие поезда , люди махали друг другу. Сопереживали друг другу . Состав поезда прекрасный. Волонтером огромное спасибо за воду и еду #поезд #отдых #жд ♬ Кухни - Бонд с кнопкой

Беларуская чыгунка пацвердзіла гэтую інфармацыю і дадала, што цягнік № 301 ідзе з затрымкай больш на 6 гадзін.

Карына расказала ў тыктоку, што ў цягніку скончылася вада (яе і ежу потым перадавалі валанцёры), а кандыцыянер не працаваў, таму пакутавалі ўсе ад спёкі.

«Спачатку было складана, людзі сварыліся. Нехта прасіўся паліць, нехта, каб уключылі кандыцыянер. Пасля абеду ўсе зразумелі, што нічога не зменіцца, і супакоіліся. Калі праязджалі іншыя цягнікі, людзі махалі адно аднаму».

Пад відэа жанчыны ў тыктоку шмат хто пытаецца, навошта было ехаць адпачываць у тым напрамку, ведаючы пра тое, што ідзе вайна побач. На гэта Карына адказвае лаканічна: «Было ўсё нармальна».

Цяпер, кажа жанчына, яна ўжо і забылася пра ўсе тыя складанасці. Жадае ўсім мірнага неба і каб усе даехалі дамоў.

Чытайце таксама:

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч

Расійскія дроны атакавалі Ізюм і Запарожжа, ёсць параненыя

Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі

Змянілі правілы забеспячэння арміі транспартам у ваенны час

Каментары да артыкула