«Кіберпартызаны»: «Аэрафлот» браў удзел у вайсковых перавозках
Паводле звестак групы «Кіберпартызаны», расійская авіякампанія «Аэрафлот» удзельнічала ў арганізацыі вайсковых авіяперавозак. Пра гэта стала вядома з дакумента, датаванага 20 лютага 2025 года, які быў здабыты «Кіберпартызанамі» пры ўзломе камп'ютарных сістэм авіякампаніі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images
У дакуменце вайсковы камендант маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» звяртаецца да намесніка гендырэктара «Аэрафлота» з просьбай стварыць унутраны акаўнт у сетцы кампаніі — для наладжвання аператыўнай камунікацыі і планавання вайсковых перавозак у абмежаваным коле выканаўцаў.
28 ліпеня «Кіберпартызаны» сумесна з групай Silent Crow правялі кібератаку на сістэмы «Аэрафлота». У выніку былі знішчаныя больш за 7 тысяч сервераў і працоўных станцый, базы даных і ўнутраныя сістэмы. Кампанія была вымушаная скасаваць дзясяткі рэйсаў, а Генпракуратура РФ распачала крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Атака беларускіх кіберпартызанаў нанесла «Аэрафлоту» шкоду на 10—50 мільёнаў даляраў