Грамадства2121

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»

Знішчылі звыш 7 тысяч сервераў і працоўных станцый у офісах Шарамеццева, Мелькісарава і адпаведных дата‑цэнтрах, паведамляюць Кіберпартызаны.

Кіберпартызаны зазначаюць, што зацерлі базы даных і інфармацыйныя сістэмы CREW, Sabre, Sharepoint, Exchange, КАСУД, Sirax, Софі, CRM, ERP, 1C, сістэмы бяспекі і іншыя элементы структуры карпаратыўнай сеткі «Аэрафлот», выцягнулі мноства баз даных, праслухоўку супрацоўнікаў, пошту і іншае.

Таксама выгружаны масіў баз даных гісторыі палётаў, які цяпер можна будзе выкарыстоўваць па запыце для незалежных расследаванняў. Супольна з калегамі з Silent Crow яны цэлыя месяцы знаходзіліся ў карпаратыўнай сетцы «Аэрафлот».

Пранікненне стала магчымым шмат у чым дзякуючы таму, што некаторыя супрацоўнікі кампаніі грэбавалі элементарнай бяспекай пароляў. Так генеральны дырэктар «Аэрафлота» Сяргей Александроўскі не мяняў пароль аж з 2022 года.

У сетцы выкарыстоўваюцца Windows XP і 2003, што прывяло да кампраметацыі ўсёй іх інфраструктуры.

Такім чынам яны атрымалі кантроль над персанальнымі камп’ютарамі супрацоўнікаў, уключаючы вышэйшае кіраўніцтва.

«Метадычна прасоўваліся да ядра інфраструктуры — Tier 0. Кібератака на карпаратыўную сетку «Аэрафлота» пачалася ў ноч з 27 на 28 ліпеня. Да ранку мы знішчылі звыш 7 тысяч сервераў і працоўных станцый, базы даных і ўнутраныя сістэмы. Усе даныя зацёртыя інавацыйным алгарытмам».

«Дапамагаем украінцам у барацьбе з акупантам, наносім кіберудар па «Аэрафлоце» і паралізуем найбуйнейшую авіякампанію РФ», — зазначаюць Кіберпартызаны.

Каментары21

  • не такі, як ёсць
    28.07.2025
    У Беларусі таксама шмат цікавага для кібераў ёсць
  • Filipp
    28.07.2025
    Якія ж яны малайцы!
  • Па-зан
    28.07.2025
    Так пра якіх кіберпартызан размова? Беларускіх?

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць